Па словах кіраўніка Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Ханса Клюге, новы штам каранавіруса, упершыню зафіксаваны ў Вялікабрытаніі ў верасні, больш заразны. Тым не менш пакуль няма дадзеных пра тое, што ён выклікае больш цяжкія формы захворвання.
Ён таксама адзначыў, што больш за чвэрць усіх краін-членаў ЕС маюць вельмі высокі ўзровень захворвання і перагружаныя сістэмы аховы здароўя.
«Як і ўсе вірусы, COVID-19 з часам мяняецца. Я разумею заклапочанасць з нагоды магчымага ўздзеяння новага штаму SARS CoV-2 (VOC). Ён выяўлены ўжо ў 22 краінах Еўрапейскага рэгіёну СААЗ», — заявіў Клюге.
Звязда, 7 студзеня 2021