Так, за сем дзён на планеце выявілі 4,4 млн заражаных супраць 5,36 млн на тыдзень раней. У адносным выражэнні прырост склаў 6 працэнтаў.
Менш зарэгістравалі і смяротных зыходаў - каля 79 тыс. супраць максімальных з пачатку пандэміі 81,7 тыс. за папярэднія сем дзён. Паказчык смяротнасці новай інфекцыі застаўся на мінімальным узроўні - 2,2 працэнта.
Колькасць так званых актыўных выпадкаў, гэта значыць пацыентаў, якія лечацца цяпер, узрасла на 1,1 млн (на тыдзень раней - на 0,9 млн), але доля хворых на гэты час крыху знізілася - з 27,7 працэнта да 27,5 працэнта. Гэтыя даныя з`яўляюцца няпоўнымі, паколькі многія краіны не публікуюць адпаведную статыстыку. Пры гэтым доля тых, хто ўжо выздаравеў, таксама зменшылася - з 57 працэнтаў да 56 працэнтаў.
Асноўная частка новых выпадкаў заражэння прыпадае на Паўночную і Паўднёвую Амерыку. Еўропа займае другое месца, але ў некаторых яе краінах на бягучым тыдні захваральнасць рэзка вырасла. Акрамя таго, сітуацыя абвастрылася з выяўленнем у Вялікабрытаніі новай мутацыі каранавіруса.
Колькасць краін, дзе выявілі больш за 1 млн выпадкаў заражэння, узрасла да 17 - да іх дабавіліся Украіна і Перу. У васьмі з гэтых дзяржаў заразіліся больш за 2 млн чалавек.
25 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА
25 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА