Па словах Набара, еўрапейскія краіны не здолелі прадухіліць другую хвалю каранавіруса, пасля таго як ім удалося ўзяць пад кантроль першую.
«Еўрапейская рэакцыя была няпоўнай. Яны выпусцілі магчымасць пабудаваць неабходную інфраструктуру ў летнія месяцы, пасля таго як узялі пад кантроль першую хвалю. А зараз у іх другая хваля. Калі яны не пабудуюць неабходную інфраструктуру цяпер, у іх будзе трэцяя хваля ў пачатку наступнага года», — сказаў Набара, словы якога прыводзіць Badener Tagblatt.
Спецпасланнік СААЗ адзначыў, што перад многімі заходнееўрапейскімі краінамі стаіць задача «зноў узяць вірус пад кантроль», не звяртаючыся пры гэтым да такой грубай меры, як лакдаўн — рэжым строгай ізаляцыі, за які, як канстатаваў Набара, даводзіцца плаціць «высокую цану».
Звязда, 22 лістапада 2020