"Лідары Савета Еўропы ў сваёй заяве дэкларуюць занепакоенасць падзеямі ў Беларусі, уяўленне аб якіх яны атрымліваюць на аснове аднабаковай інфармацыі. Мы не раз звярталіся да еўрапейскай супольнасці, у тым ліку да кіраўнікоў парламентаў краін ЕС, з прапановай аб`ектыўна разабрацца ў тым, што адбываецца ў Беларусі, і правесці канструктыўны дыялог з прадастаўленнем бясспрэчных фактаў, якія раскрываюць прычыны цяперашніх падзей, уключаючы ўмяшанне з-за мяжы. Аднак мы не былі пачуты, нягледзячы на тое, што лідары Савета Еўропы заклікаюць у сваёй заяве захоўваць свабоду выказвання меркаванняў у якасці адной з асноватворных еўрапейскіх каштоўнасцей", - адзначыла Наталля Качанава.
У заяве падкрэсліваецца, што прадстаўнікі еўраатлантычных краін прадаўжаюць карыстацца інфармацыяй, якая паступае выключна ад людзей, што ў Беларусі не знаходзяцца і не прадстаўляюць большасць грамадзян, якія падтрымалі ў ходзе прэзідэнцкіх выбараў праводзімы ў нашай краіне дзяржаўны курс.
"Лідарам Савета Еўропы варта ведаць, што "мірныя" акцыі праходзяць па-за прававым полем і выклікаюць незадаволенасць многіх грамадзян Беларусі, якія просяць беларускія ўлады абараніць іх ад самавольства агрэсіўнай меншасці і аднавіць спакойнае, бяспечнае жыццё ў нашай краіне. Мы гатовы да ўзаемадзеяння з замежнымі партнёрамі, да абмеркавання ўсебаковага супрацоўніцтва, уключаючы абмен думкамі адносна сітуацыі ў Беларусі, на аснове ўзаемнай павагі, аб`ектыўнасці, уліку інтарэсаў бакоў і неўмяшання ва ўнутраныя справы", - дадала Наталля Качанава.
22 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА