https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Навукоўцы распрацавалі матэматычную мадэль развіцця другой хвалі COVID-19 у Еўропе


Як адзначаецца ў рабоце, якая апублікавана ў навуковым часопісе Scientific Reports, каранавірусная інфекцыя з новай сілай накрыла ўжо сама меней 10 еўрапейскіх дзяржаў.
Сярод краін Еўропы, у якіх пачалася другая хваля каранавіруса, - Бельгія, Боснія і Герцагавіна, Харватыя, Чэхія, Грэцыя, Нідэрланды, Сербія, Славакія, Славенія і Іспанія.

Група наукоўцаў з розных краін ЕС на чале з Джакама Качапалья з Універсітэта Клода Бернара ў Ліёне прыйшла да высновы, што пік другой хвалі COVID-19 прыпадзе на перыяд з ліпеня бягучага года па студзень 2021 года. Пры гэтым па колькасці інфіцыяваных другая хваля, як адзначаюць даследчыкі, будзе нават большай за першую.

Канкрэтны час піку распаўсюджвання каранавіруса ў кожнай канкрэтнай краіне свой - ён залежыць ад такіх параметраў, як першасны паказчык інфіцыявання, узровень заражэння, колькасць знешніх і ўнутраных паездак жыхароў, а таксама строгасць прынятых уладамі дзяржаў мер.

Так, першымі максімальны ўдар ад другой хвалі COVID-19, на думку навукоўцаў, прымуць на сябе краіны, дзе ўжо сёння фіксуюцца высокія паказчыкі інфіцыявання. У Францыі і Нарвегіі пік захваральнасці чакаецца ў сярэдзіне - канцы верасня, у Італіі вірус праявіць сябе з новай сілай, як чакаецца, у сярэдзіне кастрычніка. У Фінляндыі пік прагназуецца ў канцы кастрычніка, у Вялікабрытаніі - у пачатку лістапада, а ў Швецыі - у пачатку наступнага года.

Паводле слоў навукоўцаў, тое, наколькі маштабнай будзе другая хваля захваральнасці на новую каранавірусную інфекцыю ў розных краінах свету, вельмі залежыць ад таго, як будуць выконвацца меры сацыяльнага дыстанцыявання, а таксама ажыццяўляцца кантроль над лакальнымі ачагамі заражэння. Акрамя таго, паводле слоў даследчыкаў, асобную ўвагу неабходна звярнуць на меры пагранічнага кантролю. Калі названыя меры па процідзеянні распаўсюджванню віруса будуць рэалізаваны на раннім этапе, то краіны змогуць справіцца з другой хваляй каранавіруса з меншымі стратамі ў параўнанні з першай хваляй, лічаць спецыялісты.

Пры гэтым ужо сёння рэальная эпідэмічная сітуацыя ў некаторых краінах адрозніваецца ад прагнозаў навукоўцаў. Так, у Германіі, Даніі і Фінляндыі статыстыка захваральнасці значна ніжэйшая за прагназуемую. Гэта, як адзначаецца, сведчыць, што ўлады названых краін прымаюць адэкватныя меры па стрымліванні эпідэміі, а грамадзяне праяўляюць свядомасць.

У Харватыі, наадварот, колькасць інфіцыяваных павялічваецца з кожным днём, хоць, зыходзячы з вынікаў мадэлявання, краіна павінна была прайсці пік другой хвалі COVID-19 яшчэ ў пачатку жніўня.

У якасці асновы для мадэлявання аўтары выкарысталі стандартны матэматычны метад рэнармалізацыйнай групы, які дае магчымасць сістэматычна адсочваць змяненні фізічнай сістэмы на розных прасторавых маштабах. Гэта дасць магчымасць лёгка скарэктаваць мадэль па меры з`яўлення новых даных, а таксама зрабіць аналагічныя прагнастычныя карты для іншых рэгіёнаў.

25 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.09.2020
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:286
 
Ключевые слова:
Прогноз Коронавирус Пандемия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме