https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Супрацоўніцтва АДКБ і Сербіі ў перспектыве можа трансфармавацца ў якасна новыя партнёрскія ўзаемаадносіны


Пра гэта заявіў генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась 5 верасня ў Маскве на сустрэчы з міністрам абароны Сербіі Аляксандрам Вуліным, паведаміў прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.
Станіслаў Зась з задавальненнем адзначыў, што развіццё адносін АДКБ з Сербіяй дэманструе іх нарастаючую ролю ў сферы ўмацавання еўрапейскай бяспекі.

«Маштабы і накіраванасць нашага ўзаемадзеяння за апошнія гады паказваюць, што супрацоўніцтва АДКБ з Сербіяй становіцца адным з найважнейшых напрамкаў дзейнасці нашай арганізацыі, што ў перспектыве можа трансфармавацца ў якасна новыя партнёрскія ўзаемаадносіны», — сказаў ён.

Бакі выказалі заклапочанасць складанай ваенна-палітычнай абстаноўкай ва Усходняй Еўропе, а таксама высокай актыўнасцю экстрэмісцкіх і тэрарыстычных груповак у Цэнтральнай Азіі. Было адзначана, што ў дадзенай сітуацыі здольнасць аператыўна рэагаваць на крызісы, а таксама любыя агрэсіўныя дзеянні мае вырашальнае значэнне ў забеспячэнні ваеннай бяспекі дзяржаў — членаў АДКБ і дружалюбных Арганізацыі краін.

Кіраўнік абароннага ведамства Сербіі падкрэсліў імкненне развіваць супрацоўніцтва з АДКБ у сферах міратворчай дзейнасці, падрыхтоўкі ваенных кадраў, а таксама ў галіне моладзевай палітыкі. «Мы надаём вялікае значэнне ўдзелу вайскоўцаў Сербіі ў мерапрыемствах як у межах АДКБ, так і на двухбаковай аснове з дзяржавамі - членамі арганізацыі», — канстатаваў Станіслаў Зась.

Бакі абмеркавалі ўдзел прадстаўнікоў Сербіі ў камандна-штабным вучэнні з міратворчымі сіламі АДКБ «Непарушнае братэрства-2020» і выказалі гатоўнасць працягнуць практыку запрашэння вайскоўцаў Сербіі на мерапрыемствы сумеснай падрыхтоўкі ў рамках АДКБ. Важным вынікам сустрэчы стала пацвярджэнне ўзаемнай зацікаўленасці ва ўмацаванні ўзаемаадносін паміж АДКБ і Сербіяй, якія маюць доўгатэрміновы характар.

«У заключэнні сустрэчы генеральны сакратар АДКБ выказаў міністру абароны Сербіі і ўсім сербскаму народу ўдзячнасць за захаванне гістарычных помнікаў і мемарыялаў, а таксама святой памяці аб героях Вялікай Айчыннай вайны і подзвіг нашых народаў у перамозе над фашызмам», — дадаў прэс-сакратар.

Звязда, 5 верасня 2020
 
Дата публикации:05.09.2020
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:395
 
Ключевые слова:
ОДКБ Национальная безопасность Сотрудничество Сербия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме