«Так, эканоміка запаволілася з-за COVID-19, але перагрэў нашай планеты не запаволіўся, — адзначыў ён. — Як паказвае даклад, канцэнтрацыя парніковых газаў дасягнула новага рэкорднага ўзроўню ў 2020 годзе».
Гутэрыш паведаміў, што ў апошні раз такая канцэнтрацыя, як мяркуецца, адзначалася «паміж 2,6 і 5,3 млн гадоў назад, у пліяцэнавую эпоху, калі на Паўднёвым полюсе раслі дрэвы, а ўзровень вады быў на дваццаць метраў вышэйшы».
«Пяць гадоў пасля заключэння Парыжскага пагаднення па клімаце стануць самым гарачым перыядам у гісторыі чалавецтва — сярэдняя тэмпература ў свеце на 1,1 градус вышэй за даіндустрыяльнагы ўзровень», — указаў генеральны сакратар ААН.
Па дадзеных дакладу, гэта прыводзіць да імклівага раставання льдоў. «Апошнія дадзеныя толькі па Грэнландыі паказваюць, што яна губляе 278 млрд тон лёду кожны год — гэта больш за 110 млн алімпійскіх басейнаў», — дадаў Гутэрыш.
Звязда, 9 верасня 2020