https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У падзеях, што адбываюцца ў Беларусі, выразна прасочваецца заходні след


Аб гэтым заявіў дырэктар Службы знешняй разведкі (СЗР) Расіі Сяргей Нарышкін, тэкст яго заявы распаўсюдзіла прэс-служба СЗР.
"У падзеях у Беларусі выразна прасочваецца заходні след. Пратэсныя акцыі з самага пачатку маюць добра арганізаваны характар і каардынуюцца з-за мяжы", - падкрэсліў Сяргей Нарышкін.

Ён адзначыў, што Захад пачаў падрыхтоўку пратэстаў задоўга да выбараў у Беларусі. "Паводле існуючай у СЗР інфармацыі, у цяперашніх падзеях у Беларусі ЗША адыгрываюць ключавую ролю. Хоць у публічнай прасторы Вашынгтон спрабуе трымацца ў цяні, пасля пачатку масавых вулічных выступленняў амерыканцы кратна нарасцілі фінансаванне беларускіх антыўрадавых сіл", - заявіў Сяргей Нарышкін.

"Толькі ЗША ў 2019 - пачатку 2020 гадоў накіравалі на арганізацыю антыўрадавых выступленняў каля $20 млн", - прывёў даныя кіраўнік СЗР. Паводле яго слоў, на гэтыя грошы ажыццяўлялася фарміраванне сеткі незалежных блогераў і інфармацыйных акаўнтаў у сацсетках, падрыхтоўка актывістаў да правядзення вулічных акцый. "Найбольш перспектыўныя з іх праходзілі вучобу за мяжой, у прыватнасці ў Польшчы, Літве і на Украіне, дзе з імі займаліся вопытныя амерыканскія інструктары па "ненасільных пратэстах", - сказаў Сяргей Нарышкін.

Паводле звестак кіраўніка СЗР, ЗША ўзялі пад цесную апеку былога кандыдата ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую і іншых апазіцыйных актывістаў, якіх раскручваюць у якасці "народных лідараў".

"У кантактах з еўрапейскімі саюзнікамі Вашынгтон настойвае на неабходнасці ўзмацнення націску на Мінск для стымулявання законнага кіраўніцтва Беларусі да запуску дыялогу з так званым каардынацыйным саветам, - адзначыў Сяргей Нарышкін. - Фактычна размова ідзе аб дрэнна завуаліраванай спробе арганізаваць чарговую каляровую рэвалюцыю і антыканстытуцыйны пераварот, мэты і задачы якіх не маюць нічога агульнага з інтарэсамі беларускіх грамадзян".

16 верасня 2020, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:16.09.2020
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:244
 
Ключевые слова:
Спецслужбы Цветные революции Гибридная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме