https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі назваў інфармацыю аб атручэнні Аляксея Навальнага фальсіфікацыяй


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 3 верасня на сустрэчы са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным.
"Я заўважыў, назіраючы за расійскімі падзеямі, у іх - Захаду - новая фішка з`явілася. Зноў "Навічок" (атрутнае рэчыва.), зноў атручэнне. Дык я вам павінен сказаць, што ўчора або пазаўчора, я дакладна не помню, да выступлення Меркель (яна заявіла, што яму - Навальнаму - хацелі закрыць рот) мы перахапілі размову. Мы так разумеем, Варшава размаўляе з Берлінам. Два абаненты на сувязі. Перахапіла наша радыёэлектронная ваенная разведка. Паколькі там (на заходніх рубяжах Беларусі.) разгорнуты часці, і мы, вядома, вядзём і ў радыёсферы проціборства з натаўцамі. І мы перахапілі цікавую размову, якая (я вам дам пачытаць яе, мы падрыхтуем і накіруем у ФСБ) выразна сведчыць аб тым, што гэта фальсіфікацыя. Ніякага атручэння Навальнага не было", - заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што група спецыялістаў падрыхтавала для канцлера Германіі Ангелы Меркель, для яе адміністрацыі факты, можа, і заяву, якую яна зрабіла. "Зрабілі яны гэта - цытата: "Каб адбіць ахвоту Пуціну сунуць нос у справы Беларусі". Я працытаваў гэту размову. Разумееце, наколькі па-езуіцку паводзяць сябе гэтыя людзі", - расказаў Прэзідэнт.

"Таму, я думаю, Бортнікаву з Нарышкіным (кіраўнікі расійскіх спецслужбаў.) трэба будзе сур`ёзна разабрацца ў гэтай сітуацыі. Мы і голас перададзім запісаны, і тэкст. Поўнасцю ўсе матэрыялы сёння-заўтра будуць у вашых спецслужбаў для таго, каб яны разабраліся, каму гэта трэба. Адна таксама цытата: "Тым больш, у бліжэйшы час у іх выбары, дзень галасавання ў рэгіёнах Расіі". Інакш кажучы, яны ведаюць, што ў Расіі выбары, і трэба перад гэтымі выбарамі нейкую падсунуць гадасць. Мы думаем, што яшчэ нешта прыдумаюць. Вось іх стыль. Вось іх твар", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Тут і пра Беларусь размова ёсць. Я вам пакіну яе, вы пачытаеце", - дадаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка зрабіў выснову, што спакойнага жыцця "яны нам не гарантуюць, спакойнага жыцця нам не будзе". "У гэтым я ўпэўнены. Але вы павінны разумець, што мы поўныя рашучасці адстаяць свой суверэнітэт і незалежнасць і не дазволім тут нас нахіляць. Мы бачым, адкуль ужо ногі растуць. І не проста ногі. Мы бачым, што яны па вушы ўжо загразлі ў гэтай хлусні і мане. Але праўда заўсёды перамагала. І, напэўна, Гасподзь усё ж такі на нашым баку", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

3 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.09.2020
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:162
 
Ключевые слова:
Фейки Алексей Навальный Оппозиция Спецслужбы Отравление Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме