Даследаванні не выявілі слядоў ядаў у арганізме Аляксея Навальнага, які знаходзіцца ў рэанімацыі ў омскай бальніцы. Урачы не лічаць, што ён быў атручаны.
«Ядаў або слядоў іх знаходжання ў арганізме не выяўлена. Напэўна, дыягназ «атручэнне» застаецца дзесьці на падкорцы нашай свядомасці. Але мы не лічым, што пацыент перанёс атручэнне», — сказаў Калінічэнка.
Ён дадаў, што дыягназ медыкі ўжо ўсталявалі, але не будуць выдаваць яго СМІ. «Мы маем ўскладненні, мы маем тыя станы, якія ў яго ёсць — яны цалкам ўкладваюцца ў тую структуру таго дыягназу, які мы ўстанавілі. Ён быў даведзены да ведама жонкі і брата нашага пацыента», — сказаў Калінічэнка.
Звязда, 21 жніўня 2020