Дзве ракеты разарваліся ў нядзелю побач з дыпламатычным прадстаўніцтвам ЗША ў «зялёнай зоне», размешчанай у цэнтры Багдада.
Як адзначае канал са спасылкай на крыніцу ў іракскіх сілах бяспекі, месца запуску ракет пакуль устанавіць не ўдалося.
Аб магчымых ахвярах атакі па цэнтры Багдаду або нанесеных матэрыяльных пашкоджаннях не паведамляецца.
Звязда, 19 ліпеня 2020