https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь узнялася на 18-е месца сярод 166 краін у рэйтынгу дасягнення МУР


У 2020 годзе Беларусь умацавала свае пазіцыі ў рэйтынгу індэкса дасягнення глабальных Мэт устойлівага развіцця. Рэспубліка ўзнялася з 23-га на 18-е месца сярод 166 краін.
Размова аб гэтым ішла 6-га ліпеня на сустрэчы намесніка старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальнага каардынатара па дасягненні МУР Анатоля Ісачанкі з выканаўчым дырэктарам Дортмундскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра Астрыд Зам.

Сустрэча прайшла ў рэжыме відэаканферэнцыі. Астрыд Зам павіншавала Беларусь з тым, што яна ўзнялася на 18-е месца ў рэйтынгу. Краіны ў ім ранжыруюцца па іх агульным бале, якім вымяраецца прагрэс у дасягненні ўсіх 17 МУР.

У час сустрэчы абмяркоўвалася супрацоўніцтва ў справе дасягнення МУР, у тым ліку магчымасці Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі ў суправаджэнні рэгіянальных рабочых груп па ўстойлівым развіцці. Астрыд Зам прапанавала абмеркаваць і ўзгадніць дзеянні ў гэтым і іншых напрамках.

Анатоль Ісачанка падкрэсліў, што ў Беларусі цэняць магчымасць супрацоўнічаць з Дортмундскім міжнародным адукацыйным цэнтрам па пытаннях дасягнення МУР. Нацыянальны каардынатар звярнуў увагу, што Астрыд Зам - удзельнік нядаўна створанай Стратэгічнай кансультатыўнай групы Беларусь - Германія.

"Такім чынам, пытанні ўстойлівага развіцця трывала ўвайшлі ў двухбаковы парадак дня", - адзначыў ён. Віцэ-спікер падзякаваў выканаўчаму дырэктару і яе калегам за канструктыўнае ўзаемадзеянне, а таксама за ўвагу, якая ўдзелена ў праграме падтрымкі рэгіянальным аспектам.

"На нядаўнім пасяджэнні Савета па ўстойлівым развіцці падкрэслівалася важнасць работы па МУР на рэгіянальным узроўні. Мы плануем удзяляць гэтаму напрамку асаблівую ўвагу", - праінфармаваў ён.

У час сустрэчы абмяркоўваліся пытанні імплементацыі МУР на рэгіянальным узроўні, планы па вывучэнні практыкі парламента Германіі па ацэнцы праектаў нарматыўных прававых актаў на прадмет адпаведнасці МУР, а таксама перспектывы правядзення ў Беларусі Тыдня ўстойлівага развіцця. Адказваючы на пытанні журналістаў, віцэ-спікер растлумачыў, што тыдзень уключае ў сябе серыю мерапрыемстваў, якія з улікам эпідэміялагічнай абстаноўкі могуць праводзіцца ў розных фарматах.

"Гэта тэма для абмеркавання не толькі з выканаўчым дырэктарам Дортмундскага цэнтра, але і з Саветам па ўстойлівым развіцці, з партнёрскай групай і іншымі зацікаўленымі", - сказаў ён. Чакаецца, што Тыдзень устойлівага развіцця ў Беларусі стане часткай аналагічных Еўрапейскіх тыдняў.

Праграма падтрымкі Беларусі рэалізуецца з 2002 года. Дортмундскі міжнародны цэнтр у ліку адказных за яе выкананне. У чэрвені 2019-га стартаваў 9-ы этап праграмы. Яго асноўныя тэматычныя напрамкі - інклюзіўнае і раўнапраўнае грамадства, зялёны пераход і лічбавая трансфармацыя, лакалізацыя МУР, развіццё сістэм маніторынгу і ацэнкі эфектаў у кантэксце рэалізацыі Парадку дня - 2030.

6 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.07.2020
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:216
 
Ключевые слова:
Цели устойчивого развития Рейтинг Индекс Цифровизация Зелёная экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме