https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расія ўвайшла ў топ-5 краін па колькасці хворых на COVID-19


Расія 6 мая абышла Германію і заняла 5-е месца ў свеце па колькасці афіцыйна пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам.
У Расіі, паводле інфармацыі федэральнага аператыўнага штаба па барацьбе з інфекцыяй, колькасць хворых дасягнула 165 929. У Германіі, паводле даных інстытута імя Роберта Коха на раніцу 6 мая, пацверджана 164 807 выпадкаў (напярэдадні паведамлялася аб 163 860).

На 7-м месцы застаецца Францыя, дзе, паводле даных улад, 132 967 інфіцыраваных. Пры гэтым у статыстыцы, якую прыводзіць Agence France-Presse, улічваюцца і іншыя выпадкі, што не ўваходзяць у зводкі ўлад. Паводле інфармацыі агенцтва, у рэспубліцы з пачатку ўспышкі зарэгістраваны 170 551 хворы.

За суткі ў Расіі зафіксавана 86 смяротных выпадкаў пацыентаў з COVID-19. За ўвесь перыяд у Расіі памерлі 1537 чалавек з каранавірусам. 40,9 працэнта новых выпадкаў COVID-19 выяўлена ў людзей без клінічных праяўленняў хваробы.

Паводле апошніх даных, у свеце пацверджана 3,66 млн выпадкаў COVID-19, з моманту ўспышкі 257 тыс. чалавек памерлі, 1,2 млн выздаравелі.

6 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.05.2020
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:147
 
Ключевые слова:
Россия Коронавирус Статистика Эпидемия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме