Прадоўжаны рэжым ізаляцыі грамадзян, абмежаванні ў дачыненні да прадпрыемстваў гандлю, сферы паслуг, культуры, адукацыі, спорту «і іншых невытворчых галін», паведамляецца на сайце мэра. Сабянін лічыць, што адкрываць рэстараны, тэатры і спартыўныя аб’екты «пакуль рана».
Мэр Масквы Сяргей Сабянін паведаміў 7 мая, што рэальная колькасць тых, хто заразіўся каранавірусам у Маскве, складае каля 300 тысяч чалавек. Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Расіі каранавірус выявілі ў 177 тыс. чалавек, з іх больш за 92 тыс. — у Маскве. Ад хваробы памерлі 1625 чалавек, у тым ліку 905 — у Маскве.
Звязда, 7 траўня 2020