https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


КНДР аб`явіла аб стварэнні паўнацэнных ракетна-ядзерных сіл


КНДР завяршыла стварэнне паўнацэнных ракетна-ядзерных сіл. Такая заява распаўсюджана Цэнтральным тэлебачаннем краіны.
У заяве адзначаецца, што ў зоне паражэння выпрабаванай КНДР мінулай ноччу міжкантынентальнай балістычнай ракеты "Хвасон-15" знаходзіцца ўся тэрыторыя ЗША.

Падкрэсліваецца, што пуск ажыццёўлены па асабістым загадзе лідара КНДР Кім Чэн Ына ў адказ на праводзімую Вашынгтонам варожую палітыку. Згодна з заявай, ракета праляцела 950 км і дасягнула максімальнай вышыні 4475 км.

Паводле даных агенцтва ЦТАК, якое спасылаецца на ўрад КНДР, распрацоўка і развіццё стратэгічных узбраенняў накіраваны на абарону суверэнітэту ад "ядзернага шантажу" і "ядзернай пагрозы" ЗША. У паведамленні адзначаецца, што гэта "не будзе ўяўляць пагрозу для любых суседніх краін і рэгіёнаў, пакуль не будуць парушаны інтарэсы нашай дзяржавы".

Акрамя таго, урад КНДР называе краіну "адказнай ядзернай дзяржавай" і "міралюбівай дзяржавай". Разам з тым заяўлена, што міжкантынентальная балістычная ракета "Хвасон-15" можа несці ядзерную боегалоўку і нанесці ўдар па ўсёй мацерыковай частцы ЗША. КНДР правяла ракетны запуск у 3 гадзіны раніцы ў сераду па мясцовым часе. Гэта першы такі крок, зроблены КНДР з 15 верасня. На працягу 75 дзён Пхеньян устрымліваўся ад ваенных правакацый.

29 лістапада 2017, Мінск
БЕЛТА-ТАСС
 
Дата публикации:29.11.2017
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:557
 
Ключевые слова:
КНДР Вооружение Ядерные боеголовки США
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме