"Грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца ў Іспаніі, рэкамендуецца ўстрымацца ад наведвання месцаў здарэння, а таксама месцаў вялікай колькасці людзей", — адзначылі ў МЗС.
У пасольстве Беларусі ў Мадрыдзе адкрыты тэлефон гарачай лініі: +34645577379.
МЗС рэкамендуе беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца ў Барселоне, выконваць указанні іспанскіх уладаў і выйсці на сувязь з роднымі і блізкімі.
Знешнепалітычнае ведамства таксама нагадвае тэлефон гарачай лініі, адкрытай уладамі Іспаніі: +34902400012. Акрамя таго, адкрыта дадатковая гарачая лінія для ўдакладнення інфармацыі аб пацярпелых у выніку тэракта ў іспанскай сталіцы: +34900400012.
Увечары 17 жніўня ў Барселоне кіроўца фургона ўехаў у натоўп прахожых. Загінулі 13 чалавек, больш за сотню пацярпелі. У ліку пацярпелых грамадзяне 18 краін. Адказнасць за напад узяла на сябе групоўка "Ісламская дзяржава". Двое падазраваных ва ўчыненні тэракта затрыманыя.
У ноч на 18 жніўня тэрарысты паўтарылі напад у горадзе Камбрыльс. Пацярпелі сем чалавек, двое з іх у цяжкім стане. Чацвёра тэрарыстаў былі ліквідаваныя, пяты памёр у бальніцы.
У Іспаніі аб`яўлена трохдзённая агульнанацыянальная жалоба.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 18 жніўня 2017
Мінск, 18 жніўня 2017