https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь налета будзе старшынёй у Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятыве


З гэтай нагоды член парламента Італіі, старшыня парламенцкай дэлегацыі Італіі пры Парламенцкай Асамблеі ЦЕІ Ладавіка Санэга наведаў Мінск і сустрэўся са старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергітычным комплексе, транспарце і сувязі Андрэем Рыбаком.
Бакі абмеркавалі двухбаковыя адносіны паміж краінамі і перспектывы наступнага года.

У сустрэчы ўдзельнічаў і Пасол Італіі ў Мінску Стэфана Бьянкі. Ён адзначыў, што візіт, які адбываецца напярэдадні старшынства Беларусі ў ЦЕІ, з`яўляецца знакам падтрымкі нашай краіны і сведчыць пра працяг кантактаў паміж парламентамі.

Спадар Санэга падцвердзіў яго словы і дадаў, што падчас знаходжання ў Мінску ён плануе сустрэцца таксама з прадстаўнікамі беларускіх органаў улады. “Гэта з`яўляецца першым крокам да супрацоўніцтва, якое мы хочам і будзем развіваць з беларускімі органамі ўлады ў такі важны для рэспублікі момант, як старшынства ў ЦЕІ”, — адзначыў італьянскі сенатар.

Андрэй Рыбак  у сваю чаргу падкрэсліў, што беларуска-італьянскае супрацоўніцтва з’яўляецца важным для нашай краіны. “Прычын для гэтага многа. Італьянская эканоміка — трэцяя на еўрапейскім кантыненце. Акрамя таго, Італія з`яўляецца важным палітычным гульцом у Еўропе, таму мы не можам сабе дазволіць не пашыраць кантакты з гэтай дзяржавай. Вельмі важна, што італьянскі сенатар выказаў цікавасць менавіта да пытанняў узаемадзеяння ў рэальным сектары эканомікі, якімі займаецца наша камісія. Сёння мы кажам у тым ліку пра аднаўляльныя крыніцы энергіі, таму што ні ў Беларусі, ні ў Італіі няма багатых энергетычных рэсурсаў і праблема дыверсіфікацыі энергакрыніц важная для абедзвюх краін.

Італьянскія кампаніі вельмі зацікаўлены ў прысутнасці на рынках краін ЕАЭС, таму нашы транспартныя магчымасці — гэта таксама нагода для супрацоўніцтва”.

Надзея Анісовіч
anisovich@zviazda.by
Звязда, 28 лістапада 2016
 
Дата публикации:28.11.2016
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:523
 
Ключевые слова:
Беларусь-Италия Товарооборот Струдничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме