https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Надрукуй сабе... вілу


У Пекіне за 45 дзён быў створаны першы ў свеце будынак пры дапамозе 3D-прынтара.
Эксперты па архітэктуры сцвярджаюць, што гэта можа стаць рэвалюцыяй ў жыллёвым будаўніцтве, паведамляе "Жэньмінь жыбаа". У пекінскім раёне Тунчжоу на працягу шасці з паловай  тыдняў ішло будаўніцтва. Зараз тут стаіць двухпавярховы будынак плошчай 400 квадратных метраў, таўшчыня сцен - 8 футаў (2,4 метра). 

Пекінская кампанія "Tengda" паведаміла, што рэалізацыя гэтага адметнага праекта адбываецца практычна без удзелу людзей, тэхнічныя спецыялісты толькі кантралююць увесь працэс.

Велізарны прынтар выкарыстоўвае спецыяльны жалезабетон для будаўніцтва вілы, пасля чаго дэкаратары беляць сцены і выконваюць аздабленне. Да гэтага праводзіліся эксперыменты па выкарыстанні тэхналогіі 3D-друку для будаўніцтва шматпавярховых будынкаў, але ўсе элементы друкаваліся асобна, пасля чаго злучаліся разам і яшчэ раз праходзілі праз прынтар. Спецыялісты адзначаюць, што будынак можа вытрымаць землятрус у 8 балаў. У адрозненне ад звычайнага друку, замест чарнілаў ў 3D-прынтары выкарыстоўваецца расплаўленае будаўнічае валакно. Друкавальныя галоўкі пласт за пластом фарміруюць трохмерны аб`ект.

Звязда, 30 чэрвеня 2016
 
Дата публикации:30.06.2016
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:617
 
Ключевые слова:
3D-принтер Строительство Китай Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме