https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МЗС: Мерапрыемствы НАТА блізу межаў Беларусі патрабуюць адэкватных мер рэагавання


Мерапрыемствы, што праводзяцца НАТА блізу межаў Беларусі, з`яўляюцца патэнцыйным выклікам, які патрабуе адэкватных мер рэагавання, заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў.
"Мерапрыемствы, якія праводзяцца НАТА або пад эгідай НАТА блізу нашых межаў — а з дзяржавамі Паўночнаатлантычнага альянсу у нас больш за 1.200 км агульнай мяжы, — а таксама нарошчванне адпаведнай інфраструктуры хоць на гэты момант і не расцэньваюцца як прамая ваенная пагроза, не ўспрымаюцца намі пазітыўна. Гэта патэнцыйны выклік у рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, які патрабуе адэкватных мер рэагавання", — заявіў Шастакоў у інтэрв`ю кубінскаму інфармацыйнаму агенцтву Прэнса Лаціна. Яўген Шастакоў 2—5 чэрвеня знаходзіцца на Кубе з рабочым візітам, стэнаграма яго інтэрв`ю размешчаная на сайце МЗС.

Як адзначыў намеснік кіраўніка МЗС, сёння ўзрастае "пагроза дэстабілізацыі і без таго хісткай архітэктуры бяспекі ва ўсім Еўрапейскім рэгіёне".

Беларусь, паводле слоў Шастакова, традыцыйна прыкладнае ўсе магчымыя намаганні для забеспячэння ваенна-палітычнай стабільнасці на сваіх межах і ў свеце ў цэлым. "Як дзяржава, якая мае свае інтарэсы і на Усходзе, і на Захадзе, мы не зацікаўленыя ў абвастрэнні сітуацыі", — падкрэсліў ён.

"Тое, што адрозненні ў падыходах па арганізацыі рэгіянальнай бяспекі паміж ключавымі гульцамі Еўрапейскага кантынента ўсё больш трансфармуюцца ў рэальнае нарошчванне ваенных патэнцыялаў, аб`ектыўна не адпавядае нічыім інтарэсам. Мы не падзяляем падыходаў па "прыцягванні" на сваю тэрыторыю дадатковых замежных ваенных аб`ектаў і сіл. Зыходзім з таго, што такія дзеянні аслабляюць бяспеку канкрэтнай дзяржавы", — адзначыў намеснік кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства.

На яго думку, у сучасных умовах роўная бяспека не можа быць дасягнутая "напампоўваннем ваенных мускулаў" якіх-небудзь ваенных блокаў або альянсаў дзяржаў. "Беларусь цвёрда прытрымліваецца прынцыпу вырашэння ўсіх канфліктных сітуацый і ўсіх праблемных пытанняў выключна дыпламатычным шляхам, за сталом перамоў", — сказаў на заканчэнне Шастакоў.

Зараз Расія праводзіць перадыслакацыю сваіх некалькіх ваенных злучэнняў у заходнія акругі блізу расійска-беларускай мяжы.

Пра запланаваныя перасоўванні расійскіх войскаў з цэнтральнай частцы краіны ў заходнюю і фарміраванне трох новых дывізій на заходнім напрамку ў адказ на ўзмацненне ваеннага патэнцыялу НАТА ва Усходняй Еўропе кіраўніцтва Расіі абвясціла яшчэ ў 2015 годзе. Зараз у Бранскую вобласць перадыслакуецца 28-я асобная мотастралковая брыгада, якая раней размяшчалася пад Екацярынбургам.

Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу назваў фарміраванне на заходнім напрамку ў 2016 годзе трох дывізій "задачай найважнейшай". Разгортванне злучэнняў каля межаў, паводле яго слоў, з`яўляецца "адэкватнымі ваенна-тэхнічнымі мерамі ў адказ" на разгортванне ваеннай інфраструктуры ЗША і НАТА блізу расійскіх межаў, а таксама "рэалізацыю імі небяспечных супрацьракетных планаў і нарошчванне ваенных расходаў".

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 4 чэрвеня 2016
 
Дата публикации:04.06.2016
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:588
 
Ключевые слова:
Россия-НАТО Польша Военные учения
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме