https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Джыхадзісты, якія зьехалі на вайну ў Сырыю і Ірак, вяртаюцца ў Эўропу


Пра гэта паведаміла ў суботу нямецкая газэта Die Welt са спасылкай на дасьледаваньне, праведзенае нідэрляндзкім Міжнародным цэнтрам процідзеяньня тэрарызму (ICCT).
У Эўропу вярнуліся каля паўтары тысячы чалавек, якія зьехалі з краінаў ЭЗ ваяваць у Сырыю і Ірак.

Большасьць баевікоў вярнуліся ў Бэльгію, Францыю, Нямеччыну і Вялікабрытанію. Па ацэнцы аўтараў дасьледаваньня, асноўная частка джыхадзістаў, якія вярнуліся ў Эўропу, гэта мужчыны ва ўзросьце ад 18 да 30 гадоў.

Прыкладна адна пятая частка тых, хто паехаў у Сырыю і Ірак з Францыі і Нямеччыны, гэта жанчыны. Як паведамляе «Нямецкая хваля», з агульнай колькасьці асобаў, што ваявалі на Блізкім Усходзе і вярнуліся ў Эўропу, прыкладна 250 жывуць у Нямеччыне.

Нямецкі ўрад паведаміў Міжнароднаму цэнтру процідзеяньня тэрарызму, што зь Нямеччыны адправіліся ваяваць на бок экстрэмістаў 750 чалавек. У цяперашні час у зонах ўзброенага канфлікту знаходзіцца прыкладна адна траціна ад агульнай колькасьці тых, хто раней выехаў ваяваць. Сто зь іх, у ліку якіх і 20 тэрарыстаў-сьмяротнікаў, загінулі.

Дасьледчыкі ня могуць назваць матывы вяртаньня ў Эўропу большасьці прыхільнікаў радыкальнага ісламу. Магчыма, некаторыя вярнуліся пасьля таго, як былі траўмаваныя ўбачаным і раскайваюцца. Але іншая частка, як паведамляе Міжнародны цэнтар процідзеяньня тэрарызму, верагодна, займаецца арганізацыяй новых тэрактаў і вярбоўкай прыхільнікаў, якія жадаюць ваяваць.

Радыё Свабода
2 красавіка 2016, Менск
 
Дата публикации:02.04.2016
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:541
 
Ключевые слова:
Евросоюз Терроризм Исламизм Сирия Война Нелегальная миграция Беженцы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме