https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Менск хоча пашырыць сваю місію ў складзе міратворцаў ААН у Лібане


Пра гэта паведаміў у пятніцу «РИА Новости» памочнік міністра абароны Беларусі па пытаньнях ваеннага супрацоўніцтва генэрал-маёр Алег Воінаў.
Менск вядзе перамовы аб павелічэньні колькасьці сваіх вайскоўцаў у складзе міратворчай місіі ААН у Лібане (UNIFIL).

Афіцыйная дэлегацыя Беларусі на чале з Воінавым прыбыла ў пятніцу ў Лібан з афіцыйным візытам, падчас якога прайшлі сустрэчы з камандаваньнем UNIFIL ў Паўднёвым Лібане на базе ААН у Накуры і з галоўнакамандуючым арміі Лібану Джанам Казваджы ў Бэйруце.

«Ёсьць даручэньне кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі аб актывізацыі непасрэднай дзейнасьці ў рамках ААН. Улічваючы, што беларускія вайскоўцы прадстаўлены ў гэтай місіі (UNIFIL), то мы разглядаем магчымасьць павелічэньня колькасьці нашага кантынгенту. Тым больш, тут ёсьць вельмі добры патэнцыял і магчымасьці», — сказаў Воінаў.

Па словах генэрала, перамовы аб павелічэньні колькасьці вайскоўцаў у Лібане паралельна ідуць і ў Нью-Ёрку. «Адбыліся перамовы ў дэпартамэнце па падтрыманьні міру..., дзе мы знайшлі разуменьне нашых калегаў», — дадаў ён. Беларускія вайскоўцы знаходзяцца ў складзе UNIFIL з 2010 году. Кантынгент сфармаваны з вайсковых лекараў, у задачы якіх уваходзіць аказаньне дапамогі ня толькі міратворчым сілам але і мірным грамадзянам.

«Удзел у міратворчай апэрацыі ў Лібане ў складзе часовых сіл ААН павысіць ступень уплыву Беларусі ў міжнародных арганізацыях», — заяўляў у 2010 годзе тагачасны прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных. Пры гэтым ён падкрэсьліваў, што беларускія грамадзяне ня будуць накіроўвацца ў сілавыя падразьдзяленьні: «Яны будуць працаваць у шпіталях, мэдыцынскіх установах і службах матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня. Па-другое, гаворка ідзе толькі пра добраахвотнікаў».

У склад часовых сіл ААН у Лібане ў 2010 годзе накіравалася група прадстаўнікоў Узброеных сіл Беларусі з 9 чалавек.

Радыё Свабода
14 траўня 2016, Менск 
 
Дата публикации:14.05.2016
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:823
 
Ключевые слова:
Ливан ООН Миротворцы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме