https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь запрошана на пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў ШАС, якое пройдзе ў Ташкенце ў чэрвені


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС па выніках сустрэчы міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з генеральным сакратаром ШАС Рашыдам Алімавым.
Генеральны сакратар ШАС у час сустрэчы падзяліўся звесткамі аб ходзе падрыхтоўкі пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў арганізацыі, якое адбудзецца ў Ташкенце ў чэрвені, і на якое запрошана Беларусь. Паводле яго слоў, міністр замежных спраў краіны - наглядальніка ў ШАС упершыню наведвае штаб-кватэру арганізацыі.

На сустрэчы абмеркаваны пытанні ўдзелу Беларусі ў мерапрыемствах ШАС у якасці наглядальніка пры арганізацыі. Уладзімір Макей выказаў упэўненасць у тым, што прынятае летам 2015 года рашэнне аб павышэнні статусу Беларусі да наглядальніка адпавядае інтарэсам усіх членаў ШАС.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі знаходзіцца з рабочым візітам у Пекіне, дзе ўдзельнічае ў пасяджэнні міністраў замежных спраў краін - членаў Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі (НУМДА).

Статус наглядальніка пры НУМДА Беларусь атрымала ў красавіку 2015 года. Нарада па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі - гэта буйны рэгіянальны форум па развіцці і ўмацаванні супрацоўніцтва, бяспекі, эканамічнага росту і стабільнасці ў Азіі.

Узаемадзеянне дзяржаў - членаў НУМДА ажыццяўляецца ў рамках прыярытэтных напрамкаў: эканоміка, экалогія, гуманітарнае і ваенна-палітычнае супрацоўніцтва, барацьба з новымі выклікамі і пагрозамі (тэрарызм, адмыванне незаконных даходаў, кантрабанда наркотыкаў, гандаль людзьмі).

Нарада аб`ядноўвае 26 краін Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Азіі, Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. Статус наглядальніка пры Нарадзе акрамя Беларусі маюць Бангладэш, Інданезія, Ліван, Малайзія, Злучаныя Штаты Амерыкі, Украіна, Філіпіны, Японія.

27 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.04.2016
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:571
 
Ключевые слова:
ШОС Региональный форум Узбекистан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме