https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Жыхар Падмаскоўя расстраляў пяцярых байкераў


Целы 5 байкераў без прыкметаў жыцьця знайшлі каля вёскі Чолахава Ягор’еўскага раёну Маскоўскай вобласьці.
«8 траўня каля 6 раніцы ў вёсцы Чолахава Ягор’еўскага раёну каля занядбанага бровара паміж пяцьцю мужчынамі, якія прыехалі на матацыклах, з аднаго боку, і 27-гадовым мясцовым жыхаром з другога, адбыўся канфлікт. У выніку мужчына некалькі разоў стрэліў з паляўнічай стрэльбы „Сайга“ ў бок мужчын. Ад атрыманых раненьняў усе пяцёра памерлі на месцы», — паведамляе расейскі Сьледчы камітэт.

Сьведкамі здарэньня сталі дзьве жанчыны, якія прыехалі ў вёску разам з байкерамі. Яны не пацярпелі.

Забітыя матацыклісты — маладыя людзі ў веку ад 25 да 27гадоў. Паліцыі ўжо вядома, хто, паводле сьведак, расстраляў байкераў. Яго шукаюць.

Паляўнічая стрэльба «Сайга» — гэта гладкаствольны самазарадны карабін 12 калібру, які можа страляць кулявымі патронамі, у тым ліку «Магнум».

Радыё Свабода, 8 тарўня 2016
 
Дата публикации:08.05.2016
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:639
 
Ключевые слова:
Криминал Байкеры Помосковье
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме