https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусы самі заўсёды вырашалі і будуць вырашаць свой лёс


Беларусь адбылася як незалежная дзяржава, і толькі беларусы самі заўсёды вырашалі і будуць вырашаць свой лёс.
Гэты факт асабліва адзначыла 7 красавіка міністр інфармацыі Лілія Ананіч, адказваючы на пытанні журналістаў у час тэлемоста "Мінск-Масква".

Паводле слоў міністра, інфармацыйная прастора Беларусі сёння адкрытая: у краіне больш як 5 млн карыстальнікаў інтэрнэту.

"Мы маем намер пашыраць сваю інфармацыйную прысутнасць усімі даступнымі сродкамі, праз сумесныя інтэграцыйныя праекты ў тым ліку плануем знаходзіць магчымасці па пашырэнні распаўсюджвання інфармацыі пра Беларусь у свеце. Гэта сёння трэба не толькі Беларусі, але і еўрапейцам, як паказала практыка, - падкрэсліла Лілія Ананіч. - Да нас прыязджаюць еўрапейцы, таму што мы міралюбівая і адкрытая краіна, у нас утульна, прыгожа, спакойна, мы гэтым даражым і будзем няўхільна гэтага прытрымлівацца".

Пры гэтым яна дадала: "Толькі беларусы самі заўсёды вырашалі і будуць вырашаць свой лёс. Свет сёння няпросты, ён будзе падкідваць новыя выклікі і пагрозы. Беларусь адбылася як незалежная дзяржава. Мы зробім усё для таго, каб у тых, хто ўчора сумняваўся, што беларусы могуць быць дастойнымі партнёрамі ў эканоміцы, хто ствараў перашкоды выезду за межы краіны ў тым ліку для беларускіх журналістаў, усе гэтыя сумненні рассеяліся.

Беларусь заўсёды праводзіла шматвектарную знешнюю палітыку, заўсёды сумленна і адкрыта вуснамі Прэзідэнта гаварыла аб усіх з`явах і працэсах, якія адбываюцца ў свеце. Гэта не асаблівасць, гэта сутнасць і характар беларускай палітыкі і нашага Прэзідэнта".

7 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.04.2016
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:766
 
Ключевые слова:
Независимость Суверенитет Интернет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме