https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У канфлікце на Данбасе ўдзельнічала або ўдзельнічае да 100 беларускіх грамадзян, іх дзеянням будзе дадзеная прававая ацэнка


Аб гэтым заявіў 19 лістапада ў Мінску міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч.
Паводле яго слоў, удзел беларускіх грамадзян у канфлікце "праходзіць не ў масавым парадку". "Але гэта тое, што нам вядома, мы не можам усё ведаць", — дадаў Шуневіч. 

Пры гэтым міністр адзначыў: супраць усіх, хто ўдзельнічаў у баявых дзеяннях на Данбасе, крымінальныя справы распачынаць не будуць.

"Будзе дадзеная прававая ацэнка зыходзячы з сабраных доказаў іх віны. Калі будзе прызнана следчым, што дастаткова падстаў і доказаў для распачынання крымінальных спраў, толькі тады будзе прымацца адпаведнае рашэнне. Калі такіх падстаў будзе недастаткова, натуральна, справа распачынацца не будзе, будуць праводзіцца дадатковыя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы", — сказаў Шуневіч.

Кіраўнік МУС таксама паведаміў, што пакуль крымінальныя справы ў дачыненні да грамадзян Беларусі, якія ўдзельнічалі ў канфлікце на Данбасе, не распачыналіся. "Справы пакуль не распачатыя, праходзіць збор звестак, якія будуць перададзеныя ў следчыя органы для давання прававой ацэнкі. Зборам гэтых матэрыялаў мы цяпер займаемся, калі будзе дастаткова падстаў, следства павінна будзе распачаць або адмовіць у распачынанні крымінальнай справы", — сказаў Шуневіч. 

Збор матэрыялаў завяршаецца, і найбліжэйшым часам яны будуць накіраваныя ў следчыя падраздзяленні.

Міністр таксама паведаміў, што збор матэрыялаў вядзецца ў дачыненні да 15—20 чалавек. Сярод іх ёсць тыя, хто ваюе і на баку Украіны, і на баку сепаратыстаў. "Нам не важна, на якім баку. Нам важна, што чалавек парушае беларускі закон", — падкрэсліў Шуневіч. 

У першую чаргу, заявіў ён, будзе разглядацца наяўнасць складу злачынства на падставе артыкула "Наёмніцтва" Крымінальнага кодэкса. "Калі склад злачынства будзе пацвярджацца, асуджэнне па гэтым артыкуле магчымае, а ўжо форма, у якой наёмніцтва ажыццяўлялася, мне здаецца, у меншай ступені будзе брацца да ўвагі", — дадаў кіраўнік МУС.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 19 лістапада 2015
 
Дата публикации:19.11.2015
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:852
 
Ключевые слова:
Криминал Украина Война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме