https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Еўропа пачынае разумець, што Беларусь - донар стабільнасці і бяспекі


Аб гэтым у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.
"Еўропе прыходзіць разуменне таго, што Беларусь не з`яўляецца парушальнікам спакою ў рэгіёне, а наадварот, стала донарам стабільнасці і бяспекі. Разам з еўрапейцамі мы працуем над вырашэннем сумесных задач: барацьба з нелегальнай міграцыяй, наркатрафікам, міжнароднай злачыннасцю", - сказал Уладзімір Макей.

Міністр дадаў, што Беларусь таксама забяспечвае бяспечны і надзейны транзіт энергарэсурсаў.

"Мы робім шмат іншага для таго, каб еўрапейскі кантынент спакойна жыў і развіваўся", - заўважыў ён. Паводле слоў кіраўніка знешнепалітычнага ведамства, Беларусь заўсёды звяртае ўвагу на тыя заявы, якія гучаць з боку яе партнёраў, але заўсёды глядзіць на канкрэтныя дзеянні.

"Але ўжо тое, што гучаць гэтыя заявы, ужо станоўча", - упэўнены дыпламат. Уладзімір Макей звярнуў увагу, што гісторыя ўзаемаадносін рэспублікі з краінамі Еўрасаюза сведчыць аб тым, што санкцыі ніколі не прыводзілі да поспеху. "Мы зацікаўлены ў хутчэйшай адмене санкцый. Але гэта знаходзіцца ў інтарэсах не толькі Беларусі, але і ўсёй Еўропы: наяўнасць нармальных гандлёва-эканамічных, палітычных, гуманітарных і іншых адносін", - канстатаваў ён.

19 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.10.2015
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:606
 
Ключевые слова:
Евросоюз Санкции Безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме