https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Андэрс Брэйвік планаваў атакі на ядзерныя аб`екты


Пра гэта паведамляюць нарвежскія СМІ, якія апублікавалі спіс запланаваных "ахвяраў", складзены нарвежскім тэрарыстам.
Нагадаем, у ліпені ён арганізаваў выбух у цэнтры Осла і здзейсніў напад на маладзёжны лагер правячай партыі, у выніку загінулі дзесяткі чалавек. Як інфармуе ИТАР-ТАСС, у спісе Брэйвіка пазначаныя імёны палітыкаў і грамадскіх дзеячоў, якіх ён называе "здраднікамі Радзімы". Спачатку ён планаваў забіць міністра замежных спраў Ёнаса Гар Стэрэ, пасля — былога прэм`ера ад Рабочай партыі Гру Харлема Брунтлана.

Таксама Брэйвік планаваў напады на Каралеўскі палац, Amnesty International, рэдакцыі газет, адну з тэлекампаній, нафтавыя платформы і нават ядзерныя рэактары. Паліцыя пацвердзіла праўдзівасць спісу. Але невядома, ці сапраўды тэрарыст планаваў гэтыя напады ці проста думаў пра іх.

Еўрарадыё, 20 лютага 2012
 
Дата публикации:20.02.2012
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:2102
 
Ключевые слова:
Норвегия Терроризм Теракт Брейвик
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме