https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Муамар Кадафі загінуў ад ран


Муамар Кадафі загінуў — гэтая навіна нумар адзін у сусветных СМІ з`явілася ўдзень у чацвер. Спачатку да гэтых вестак, атрыманых ад лівійскіх паўстанцаў, паставіліся з вялікай доляй скепсісу — раней яны неаднаразова распаўсюджвалі інфармацыю пра паланенне ці смерць каго-небудзь са сваякоў Кадафі, якая потым не пацвярджалася. Але зараз сітуацыя прынцыпова іншая — СМІ паказваюць фотаздымкі і відэазапісы, на якіх, мяркуецца, выява скрываўленага цела звергнутага палкоўніка.
Ён загінуў падчас штурму горада Сірт, афіцыйна пацвердзілі прадстаўнікі Пераходнай нацыянальнай рады Лівіі. Першы здымак на мабільны тэлефон зрабіў хтосьці з байцоў ПНР. Цела Муамара Кадафі ўжо дастаўлена з Сірта ў адну з мячэцяў горада Місурата, размешчанага ў 200 км на ўсход ад Трыпалі.

Першыя паведамленні пра лёс Кадафі былі вельмі супярэчлівымі. Адзін з прадстаўнікоў сіл ПНР заявіў, што падчас штурму горада Сірта палкоўнік быў паранены і захоплены ў палон, паведаміла брытанская Thе Guаrdіаn. Паводле гэтых звестак, Кадафі быў паранены ў абедзве нагі. Верагодна, ён хаваўся ў нейкай яме, паведамляе газета, адзначаючы, што, убачыўшы байцоў Нацыянальнай пераходнай рады, Кадафі закрычаў ім: "Не страляйце!" Паводле іншых звестак, яго захапілі, калі калона аўтамашын, у якой ён пакідаў Сірт, трапіла пад абстрэл спачатку авіяцыі НАТА, а затым лівійскіх паўстанцаў. Акрамя экс-лідара Лівіі, захоплены яго сын Мутасім, а таксама былы кіраўнік лівійскай службы разведкі Абдула ас-Сенусі, якія знаходзіліся з Кадафі.

Skу Nеws са спасылкай на прадстаўніка НПР Абдэля Маджыда паведамляе, што пасля паланення палкоўніка павезла ў шпіталь карэта хуткай дапамогі. У яго былі вельмі сур`ёзныя раненні. "Інтэрфакс" піша, што Муамар Кадафі мог загінуць падчас авіяўдару двух самалётаў НАТА па канвоі машын прыхільнікаў звергнутага лівійскага лідара. Паводле непацверджаных звестак, Кадафі, які знаходзіўся ў адным з аўтамабіляў, атрымаў моцныя раненні падчас бамбардзіроўкі і памёр.

Звязда, 21 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:21.10.2011
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:4697
 
Ключевые слова:
Цветные революции Арабский мир Каддафи Война в Ливии Нефть
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме