https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ААН папрасілі дазволіць кропкавыя ўдары па Лівіі


Праект рэзалюцыі па сітуацыі ў Лівіі, прапанаваны Савету Бяспекі ААН Францыяй, Вялікабрытаніяй і Ліванам, прадугледжвае нанясенне кропкавых удараў па Лівіі. Пра гэта ў сваім блогу напісаў міністр замежных спраў Францыі Ален Жупэ.
Як заявіў палітык, эканамічныя і палітычныя санкцыі, уведзеныя раней супраць рэжыму Муамара Кадафі, маюць сэнс, аднак яны падзейнічаюць толькі праз некалькі месяцаў.

Паводле слоў Жупэ, лівійскі дыктатар "парушыў баланс", кінуўшы супраць сваіх апанентаў дзясяткі самалётаў і верталётаў, якія могуць быць "нейтралізаваны" кропкавымі ўдарамі.

Менавіта таму, напісаў міністр, тры краіны прапанавалі СБ ААН праект рэзалюцыі, якая дасць мандат на правядзенне такіх удараў. Як адзначае BBС Nеws, ЗША пакуль не вызначыліся з тым, ці падтрымліваць усталяванне над Лівіяй зоны, закрытай для палётаў. Расія таксама пакуль чакае ўдакладненняў ад Лігі арабскіх дзяржаў пра тое, на якія менавіта рэгіёны павінна распаўсюджвацца гэта зона. Германія выказала сумневы ў мэтазгоднасці яе ўсталявання.

Звязда
17 сакавіка 2011
 
Дата публикации:17.03.2011
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:2484
 
Ключевые слова:
беспорядки в Ливии Цветные революции Каддафи Оппозиция Интервенция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме