https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Habemus Papam: у другі дзень канклава абраны новы Папа Леў XIV


8 траўня, прыблізна ў 19.10 па мінскім часе над Сікстынскай капэлай з’явіўся белы дым, абвяшчаючы свету аб паспяховым абранні новага Пантыфіка. Тысячы вернікаў, сабраных на Плошчы Святога Пятра, сустрэлі гэтую навіну воклічамі радасці і апладысментамі.
Каля 20.15 кардынал-протадыякан Дамінік Мамбэрці з балкона Базылікі Святога Пятра прамовіў: «Абвяшчаю вам вялікую радасць: у нас ёсць Папа!».

Новым Пантыфікам стаў кардынал Роберт Фрэнсіс Прэвост, які дагэтуль быў Прэфектам ватыканскай Кангрэгацыі па справах Біскупаў. Ён абраў сабе імя Леў XIV.

Новы Пантыфік з`явіўся на балконе ватыканскай базілікі ў белай сутане і ўпершыню звярнуўся да вернікаў як Папа. Затым ён удзяліў традыцыйнае бласлаўленне Urbi et Orbi («Гораду і Свету»). Згодна з традыцыяй, перад з`яўленнем на балконе Базілікі Святога Пятра новаабраны Папа памаліўся ў Паўлінскай капэле Апостальскага палаца, дзе ўшанаваў Маці Божую.

Роберт Фрэнсіс Прэвост нарадзіўся 14 верасня 1955 года ў Чыкага, ЗША. Духоўны шлях прывёў яго да служэння ў якасці місіянера, а затым і да вышэйшых пасад у Каталіцкім Касцёле. З 30 студзеня 2023 года да 21 красавіка 2025 года ён займаў пасаду прэфекта Дыкастэрыі па справах біскупаў і адначасова быў старшынёй Папскай камісіі па справах Лацінскай Амерыкі.

Прэвост вядомы сваім місіянерскім духам і адданасцю евангелізацыі, а таксама адміністрацыйнымі здольнасцямі, якія ён праявіў на розных пасадах у Касцёле. Яго абранне Папам Рымскім адкрывае новую старонку ў гісторыі Каталіцкага Касцёла, дзе яго міжнародны досвед і пастырскае бачанне могуць дапамагчы ў вырашэнні сучасных выклікаў, з якімі сутыкаецца Касцёл па ўсім свеце.

У першыя дні свайго пантыфікату новы Пантыфік правядзе шэраг сустрэч з кардыналамі і прадстаўнікамі Рымскай курыі. На працягу бліжэйшых дзён будзе абвешчана дата афіцыйнай інтранізацыі, падчас якой адбудзецца ўрачыстая святая Імша пачатку пантыфікату.

З абраннем Папы Льва XIV пачынаецца новая старонка ў гісторыі Каталіцкага Касцёла, які налічвае каля паўтара мільярда вернікаў па ўсім свеце, якія аб`ядноўваюцца ў малітве за новага Пастыра і яго служэнне Касцёлу і ўсяму чалавецтву.

Catholic.by, 8 траўня 2025
 
Дата публикации:08.05.2025
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:47
 
Ключевые слова:
Христианство Папа Лев XIV Религия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме