
Пераклад паэмы "Вежа міру" - адзін з першых перакладаў твораў класіка на іспанскую мову. Кніга была выпушчана іспанскім выдавецтвам з ілюстрацыямі мастачкі Монікі Гуцьерэс. Аўтарам перакладу стала беларуска Настасся Кузьменка, якая пражывае ў Іспаніі.
Акрамя таго, пасол акцэнтаваў увагу на прысуджэнні Нобелеўскай прэміі па літаратуры беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч, шэраг твораў якой апошнім часам быў выдадзены на іспанскай мове.
13 лістапада 2015, Мінск
БЕЛТА