https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Здзекам з памяці ахвяр фашызму" назвала МЗС РФ рашэнне Эстоніі закрыць справу Гаршкова, які абвінавачваецца ў генацыдзе яўрэяў на тэрыторыі Беларусі


МЗС Расіі назвала "здзекам з памяці ахвяр фашызму" рашэнне Дзяржаўнай пракуратуры Эстоніі аб спыненні расследавання па крымінальнай справе грамадзяніна гэтай краіны Міхаіла Гаршкова, які абвінавачваецца ва ўчыненні зверскіх злачынстваў на тэрыторыі Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны.
"Беспадстаўныя спасылкі на нібыта немагчымасць устанаўлення дачынення Гаршкова да забойства больш чым трох тысяч яўрэяў у Слуцкім гета пры тым, што амерыканскія ўлады, дзе раней пражываў Гаршкоў, падалі ўсю неабходную на гэты конт інфармацыю", — цытуе прэс-служба расійскага МЗС афіцыйнага прадстаўніка знешнепалітычнага ведамства Аляксандра Лукашэвіча.

"Такую пазіцыю эстонскіх следчых органаў у дачыненні да аднаго з галоўных, як лічыць Цэнтр Сімона Візенталя, нацысцкіх злачынцаў нельга расцэньваць інакш, як здзек з памяці ахвяр фашызму, прамы выклік рашэнням Нюрнбергскага трыбуналу, што складае неад`емную частку сучаснай сусветнай прававой прасторы", — гаворыцца ў каментары МЗС РФ.

Дзяржпракуратура Эстоніі закрыла крымінальную справу, у межах якой расследавалася магчымае дачыненне 88-гадовага Міхаіла Гаршкова да забойства трох тысяч яўрэяў у Слуцку "ў сувязі з немагчымасцю ўстанавіць асобу, якая ўчыніла гэта злачынства". Пра гэта паведамляла дзяржаўнае тэлебачанне Эстоніі.

Расследавання магчымага ўдзелу Міхаіла Гаршкова ў злачынствах супраць чалавечнасці неаднаразова патрабаваў ад Эстоніі Цэнтр Сімона Візенталя, які вядзе пошук нацысцкіх злачынцаў. Паводле даных Міністэрства юстыцыі ЗША, чалавек па прозвішчы Гаршкоў, які нарадзіўся ў Таліне, у 1943 годзе працаваў перакладчыкам у тайнай паліцыі ў Мінску і мог удзельнічаць у забойстве трох тысяч яўрэяў у Слуцкім гета, а таксама ў адной знішчальнай аперацыі ў 1942 годзе.

Дзяржпракуратура палічыла, што на падставе сабраных матэрыялаў нельга выключыць таго, што ў складзе нямецкай паліцыі і СД у Беларусі служыў яшчэ адзін чалавек па прозвішчы Гаршкоў. Следства выкарыстоўвала ўсе магчымасці, каб сабраць дадатковыя доказы, аднак сумненні ў тоеснасці асобы заставаліся.

Дзяржпракуратура адзначыла, што сумненне па законе павінна быць вытлумачанае на карысць падазронага.

У канцы вайны Міхаіл Гаршкоў перабраўся ў Германію, а затым у ЗША. У 2002 годзе штат Фларыда пазбавіў яго грамадзянства ЗША за даванне міграцыйнаму дэпартаменту няправільных даных, пасля чаго Гаршкоў вярнуўся ў Эстонію.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 29 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:29.10.2011
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:3973
 
Ключевые слова:
Геноцид Евреи в Беларуси Великая Отечественная война Эстония Правосудие
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме