https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«ПрайдзіСвет» абвяшчае новы конкурс


Часопіс перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» зноў распачынае прыём твораў на конкурс мастацкага перакладу.
Конкурс гэтым разам прымеркаваны да выхаду пятага‑шостага нумару часопіса, прысвечанага жанчынам у літаратуры. Увазе маладых і не толькі перакладчыкаў прапануецца 8 вершаў з сямі моваў: ангельскай, нямецкай, гішпанскай, польскай, расійскай, украінскай, французскай. Спампаваць тэксты для перакладу можна тут: http://prajdzisvet.org/contests .Найлепшыя пераклады будуць надрукаваныя ў наступным нумары часопіса.

Калі ў спісе аўтараў вы не знойдзеце таго, каго вам хацелася б перакласці, альбо той мовы, з якой вы перакладаеце, вы можаце звярнуцца да рэдакцыі (зноў жа па пошце альбо на форуме).

    Мы адкрытыя для супрацоўніцтва, і з вашага жадання змесцім конкурс па гэтай мове. Адзінае абмежаванне — тэма нумару.

Гэтым разам рэдакцыя «ПрайдзіСвета» вырашыла крыху адысці ад ужо амаль сфармаванай традыцыі і звярнуцца па верш для Кубку майстра да «майстра» яшчэ даволі маладога. Такім чынам, верш для «майстарскай» рубрыкі абіраў перакладчык і пераможца трох папярэдніх конкурсаў «ПрайдзіСвета» і Кубку майстра Андрэй Стэфановіч. Прапанаваны ім верш — «Gedichte» Готфрыда Бэна (http://prajdzisvet.org/contest/4_mc_stefanovich.html).

    Пераклады можна альбо даслаць на адрас рэдакцыі: rada@prajdzisvet.org, альбо размясціць на нашым форуме (http://prajdzisvet.freeforums.org/5‑6‑f32.html), дзе для конкурсаў створаны адпаведны раздзел, а для кожнага верша — адпаведная тэма.

Варта адзначыць, што другі спосаб больш пажаданы (праўда, не для Кубку Майстра), бо мае шэраг перавагаў: у такім выпадку ўдзельнікі конкурсаў змогуць пабачыць і абмеркаваць і пераклады іншых. Таксама гэта дасць магчымасць прадметна разгледзець ваш пераклад і дапрацаваць яго пры наяўнасці невялікіх хібаў. Для гэтага трэба толькі зарэгістравацца на форуме, націснуўшы на кнопку «Рэгістрацыя» на галоўнай старонцы форуму. У хуткім часе ваш уліковы запіс будзе актываваны адміністратарам, і вы атрымаеце доступ да ўсіх матэрыялаў форуму.

Пераклады прымаюцца да 15 жніўня.

Наша Ніва 5 лiпеня 2010

 
Дата публикации:05.07.2010
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:7140
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме