https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі


А.Лукашэнка павіншаваў расійскае кіраўніцтва з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.

У сувязі з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі Старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальныя пасланні Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Дзмітрыю Мядзведзеву, старшыні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, старшыні ўрада Расіі Уладзіміру Пуціну, старшыні Савета федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Сяргею Міронаву, старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшыні Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расіі Барысу Грызлову, Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу, кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта Расіі Сяргею Нарышкіну, дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Паўлу Барадзіну, губернатару Маскоўскай вобласці Барысу Громаву, мэру Масквы Юрыю Лужкову, прэзідэнту Гандлёва-прамысловай палаты Расіі Яўгену Прымакову. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

"Для большасці беларусаў і расіян гэта свята стала сімвалам дружбы і братэрства. Перакананы, што сумеснымі намаганнямі, накіраванымі на вырашэнне актуальных пытанняў беларуска-расійскага супрацоўніцтва, развіццё інтэграцыйных працэсаў, мы зможам стварыць спрыяльныя ўмовы для дастойнага жыцця грамадзян нашых дзяржаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні Дзмітрыю Мядзведзеву.

Дзень яднання з`яўляецца ўвасабленнем палітычнай волі народаў Беларусі і Расіі

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі ў сучасных умовах мае асаблівае значэнне і з`яўляецца сімвалам нашага братэрства і духоўнай роднасці, шчырай дружбы і ўзаемнай падтрымкі, непарыўнай блізкасці лёсаў і культурных традыцый, адраджэння былых сувязей і развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва. Аб гэтым гаворыцца ў звароце Старшыні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі да беларусаў і расіян у сувязі з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.

"Гэта свята тых канструктыўных сіл, якія, пераадолеўшы масіраваны знешні і ўнутраны націск, змаглі закласці асновы адзінства на новым гістарычным этапе. Сённяшняя знамянальная дата ўвасабляе надзеі і спадзяванні нашых народаў, выяўляе іх палітычную волю", - гаворыцца ў звароце.

Вядома, працэс інтэграцыі вельмі няпросты. Але на гэтым шляху ў нас ёсць паспяховыя справы і значныя вехі. Нядаўна мы адзначалі 10-годдзе падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. За гэтыя гады на рахунку Саюзнай дзяржавы дзясяткі маштабных праграм, тысячы дзеючых прадпрыемстваў, мільёны рабочых месц, і галоўнае - вопыт сумеснага вырашэння праблем, каардынацыі дзеянняў як на знешнім, так і на ўнутраным рынках.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сусветны фінансава-эканамічны крызіс падверг сур`ёзнаму выпрабаванню нашы гандлёва-эканамічныя адносіны. Аднак дзякуючы дасягнутаму ўзроўню ўзаемнага даверу і разумення, глыбокай вытворчай кааперацыі паміж прадпрыемствамі Беларусі і Расіі, цесным міжрэгіянальным сувязям мы нават у гэтых няпростых умовах знаходзім эфектыўныя рашэнні самых складаных пытанняў. Больш таго, менавіта сістэмная і паслядоўная работа па выкананню палажэнняў саюзнага Дагавора стала асновай для стварэння мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана.

Прэзідэнт Беларусі выказаў перакананасць, што паглыбленне інтэграцыі і фарміраванне Адзінай эканамічнай прасторы дадуць магчымасць забяспечыць канкурэнтаздольнасць нашых эканомік, устойлівае развіццё дзяржаў, а значыць, і дастойнае жыццё людзей.

2 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/.

 
Дата публикации:02.04.2010
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:9967
 
Ключевые слова:
День единения народов России и Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме