Літва зноў прымушае мігрантаў парушаць беларускую граніцу. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Антон Бычкоўскі.
«Полацкія пагранічнікі каля паўдня 4 жніўня зафіксавалі спробу агрэсіўнага выправаджэння васьмярых мігрантаў пяццю літоўскімі сілавікамі на тэрыторыю Беларусі. Аднак беларускія пагранічнікі не дапусцілі парушэння Дзяржаўнай граніцы. Праз некаторы час на сумежным баку аднаму з бежанцаў стала дрэнна. Ён неаднаразова вымавіў слова «інсулін» і жэстамі паказаў на боль у грудзях. Аднак прадстаўнікі літоўскага боку ніяк не адрэагавалі на просьбы мужчыны. Убачыўшы, што чалавеку патрэбная дапамога, беларускія пагранічнікі неадкладна выклікалі медыкаў», — распавёў Антон Бычкоўскі.
«Полацкія пагранічнікі каля паўдня 4 жніўня зафіксавалі спробу агрэсіўнага выправаджэння васьмярых мігрантаў пяццю літоўскімі сілавікамі на тэрыторыю Беларусі. Аднак беларускія пагранічнікі не дапусцілі парушэння Дзяржаўнай граніцы. Праз некаторы час на сумежным баку аднаму з бежанцаў стала дрэнна. Ён неаднаразова вымавіў слова «інсулін» і жэстамі паказаў на боль у грудзях. Аднак прадстаўнікі літоўскага боку ніяк не адрэагавалі на просьбы мужчыны. Убачыўшы, што чалавеку патрэбная дапамога, беларускія пагранічнікі неадкладна выклікалі медыкаў», — распавёў Антон Бычкоўскі.
Паводле яго слоў, праз непрацяглы час на месца прыбыла брыгада хуткай медыцынскай дапамогі. «У гэты момант людзі ў літоўскай вайсковай форме пакінулі мігрантаў і з`ехалі, а замежнік, якому стала дрэнна, перайшоў на тэрыторыю Беларусі, дзе яму была аказана першасная медыцынская дапамога. Пасля мужчыну даставілі ў медыцынскую ўстанову», — дадалі ў ДПК.
Міжнародная супольнасць вельмі ўстрывожаная бесчалавечымі дзеяннямі Літвы. Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ) заявіла, што занепакоена паведамленнямі пра гвалт на літоўска-беларускай граніцы і заклікае Літву выконваць міжнародныя абавязацельствы, якія датычацца права на прыстанішча. Пра гэта заявілі ТАСС у жэнеўскай штаб-кватэры дадзенага ўпраўлення.
«Мы ўважліва сочым за сітуацыяй і яе развіццём», — адзначыла афіцыйны прадстаўнік УВКБ Шабія Манту. «УВКБ заклікае Літву прытрымлівацца ўсіх міжнародных абавязацельстваў. Мы таксама асабліва занепакоеныя паведамленнямі пра гвалт у дачыненні да людзей на граніцы», — падкрэсліла яна.
Афіцыйны прадстаўнік растлумачыла, што Канвенцыя 1951 года аб статусе бежанцаў, Еўрапейская канвенцыя па правах чалавека і заканадаўства ЕС ясна патрабуюць ад дзяржаў абараняць права людзей на прыстанішча і абарону, нават калі яны прыбываюць у краіну незаконна. «Права шукаць прыстанішча з`яўляецца фундаментальным чалавечым правам. І хоць у дзяржаў ёсць законнае права кантраляваць свае граніцы, яны павінны таксама выконваць правы чалавека», — канстатавала Шабія Манту.
Паводле яе слоў, улады не могуць аўтаматычна адмовіць ва ўездзе або вяртаць людзей, не правёўшы індывідуальнага разгляду ў дачыненні да тых, хто мае патрэбу ў абароне, паколькі гэта было б парушэннем міжнароднага права. «Акрамя таго, згодна з Канвенцыяй 1951 года аб статусе бежанцаў, нелегальны ўезд з мэтай пошуку прыстанішча не павінен падлягаць пакаранню», — заўважыла Шабія Манту.
Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік правёў сустрэчу з кіраўніком прадстаўніцтва Упраўлення вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Беларусі Мулусеу Мама. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Сяргей Алейнік падрабязна праінфармаваў суразмоўніка аб развіцці сітуацыі на беларуска-літоўскай граніцы, спыніўся на абставінах і канкрэтных фактах трагічных падзей, якія мелі месца 3 і 4 жніўня, заявіў аб адкрытасці беларускага боку ў адносінах да расследавання, якое праводзіцца.
Намеснік міністра замежных спраў Беларусі таксама адзначыў непрымальнасць варварскіх метадаў гвалтоўнага выправаджэння шукальнікаў прыстанішча на тэрыторыю Беларусі ў парушэнне палажэнняў Канвенцыі аб статусе бежанцаў 1957 года і іншых адпаведных міжнародных дакументаў.
Сяргей Алейнік заклікаў УВКБ ААН садзейнічаць урэгуляванню сітуацыі і вяртанню літоўскага боку ў прававое поле. Суразмоўнікі выказалі сур`ёзную заклапочанасць сітуацыяй, якая склалася, асабліва фактамі гвалту ў дачыненні да людзей на граніцы, і адзначылі важнасць захавання міжнародных абавязацельстваў, якія датычацца права на прытулак
Як стала вядома, на граніцу Літвы з Беларуссю па запрашэнні літоўскіх уладаў было накіравана каля 100 афіцэраў Еўрапейскай службы пагранічнай і берагавой аховы (Frontex) для дапамогі ў патруляванні — з-за рэзкага росту патоку мігрантаў з Азіі і Афрыкі. МУС Літвы абвясціла, што будуць адпраўляць мігрантаў назад у Беларусь. Гэта спрэчная тактыка, якую праваабаронцы называюць незаконнай і небяспечнай і шмат гадоў звязваюць з ёй еўрапейскія пагранслужбы, піша брытанская служба навін ВВС. Frontex, як адзначаецца ў матэрыяле ВВС, з`яўляецца сілавой структурай ЕС з шырокім мандатам і вялікім бюджэтам. Сёння актывісты і журналісты па ўсім свеце абвінавачваюць яе ў парушэнні нормаў міжнароднага права.
Аўтар: Пётр Дунько
Звязда, 7 верасня 2021
Звязда, 7 верасня 2021