https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На поўдні Францыі з-за пандэміі адмянілі мерапрыемствы пад адкрытым небам


У дэпартаменце Рона на поўдні Францыі зрабілі больш строгімі меры барацьбы з каранавірусам. Там адменены мерапрыемствы пад адкрытым небам.
Дэпартамент Рона прызнаны зонай актыўнага распаўсюджвання COVID-19. У сувязі з гэтым сталі больш строгімі меры барацьбы з інфекцыяй. У прыватнасці, з 22 верасня ў шэрагу гарадоў уводзіцца абавязковае нашэнне ахоўных масак. Кантроль за гэтым будзе ўзмоцнены ў кафэ і іншых установах. У грамадскіх месцах з 20.00 да 06.00 будуць забаронены продаж і ўжыванне алкаголю. У рэстаранах за адным сталом змогуць размясціцца не больш за 10 чалавек, гасцям забароняць танцаваць.

Што датычыцца вялікіх мерапрыемстваў, то цяпер дзейнічае абмежаванне 1 тыс. удзельнікаў. Адмяняюцца запланаваныя на восень выставы і кірмашы. Таксама абмяжуюць работу мабільных закусачных і кіёскаў на тэрыторыі спартыўных аб`ектаў і побач з імі.

Раней падобныя абмежаванні анансавалі ўлады і іншых дэпартаментаў Францыі.

21 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.09.2020
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:289
 
Ключевые слова:
Франция Эпидемия Коронавирус Массовые мероприятия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме