Па яе звестках, мужчына на добраахвотных пачатках дапамагаў епархіі. Як адзначаецца, ён павінен быў закрыць дзверы сабора ў пятніцу вечарам. Затрыманы не быў раней вядомы паліцыі.
У пракуратуры горада ў сваю чаргу паказалі, што пакуль сцвярджэнні аб датычнасці выхадца з Руанды да падпалу з`яўляюцца заўчаснымі, заклікаўшы дачакацца высвятлення абставінаў здарэння.
Следчыя, якiя прыбылi ў суботу на месца пажару, звярнулі ўвагу на наяўнасць адразу трох ачагоў узгарання і ў якасці асноўнай версіі назвалі наўмысны падпал. Пры гэтым слядоў узлому дзвярэй сабора выяўлена не было.
Пажар у саборы Святых Пятра і Паўла успыхнуў у суботу каля 07:30 па парыжскім часе (08:30 Мінск). Больш за 100 пажарных некалькі гадзін змагаліся за помнік гатычнай архітэктуры. Тым не менш ім не ўдалося выратаваць вітражы часоў Людовіка XII і ўнікальны арган эпохі барока. Узяць пад кантроль распаўсюджванне агню ўдалося толькі праз тры гадзіны пасля ўзгарання. Па дадзеных паліцыі, у выніку здарэння ніхто не пацярпеў.
Звязда, 19 ліпеня 2020