https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінінфарм Беларусі асудзіў блакоўку сайтаў двух беларускіх СМІ ў Латвіі


У Рызе лічаць, што дадзеныя інфармрэсурсы нібыта выкарыстоўваюцца для падтрымкі "агрэсіўнай расійскай прапаганды".
Улады Латвіі пазбаўляюць сваіх грамадзян права на атрыманне поўнай і аб`ектыўнай інфармацыі, паведамілі ў Мінінфарме Беларусі.

Такім чынам у ведамстве адрэагавалі наабмежаванне доступу ў Латвіі да двух беларускіх сродкаў масавай інфармацыі - сайтаў тэлеканала ОНТ і выдавецкага дома "СБ. Беларусь сегодня".

"Міністэрства інфармацыі асуджае блакаванне сайтаў беларускіх СМІ", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

У Мінінфарме Беларусі дадалі, што такія дзеянні латвійскіх улад недапушчальныя, яны накіраваны на абмежаванне свабоды слова і мэтанакіраванае пазбаўленне грамадзян Латвіі права на атрыманне поўнай і аб`ектыўнай інфармацыі.

Рашэнне аб забароне доступу да сайтаў двух беларускіх і сямі расійскіх СМІ напярэдадні прыняла Нацыянальная рада па электронных сродках масавай інфармацыі Латвіі. Чыноўнікі гэтай прыбалтыйскай краіны прыйшлі да высновы, што гэтыя рэсурсы нібыта выкарыстоўваюцца "для падтрымкі агрэсіўнай расійскай прапаганды".

Таксама мясцовыя ўлады лічаць, што гэтыя СМІ распаўсюджваюць скажоную і ілжывую інфармацыю аб украінскім канфлікце, а таксама інфармацыю, якая дыскрэдытуе латвійскую дзяржаву і НАТА.

Мінск, 19 сакавіка 2024
Sputnik
 
Дата публикации:19.03.2024
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:170
 
Ключевые слова:
Латвия Блокировка сайтов Интернет Информационная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме