«Рады сустрэцца і грунтоўна пагаварыць аб развіцці нашых адносін. Вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва сапраўды нядрэнныя, планку тавараабароту ў $0,5 млрд мы пераадолелі. Ёсць абсалютна ўсе ўмовы, каб гэтую лічбу падвоіць. Узаемны гандаль збалансаваны: расце як беларускі экспарт ва Узбекістан, так і пастаўкі Узбекістана ў Беларусь. Гэта добрая тэндэнцыя, якая кажа пра тое, што ў нас выбудаваныя ўзаемадапаўняльныя таварныя патокі», — сказаў Раман Галоўчанка.
Ён адзначыў, што перад урадамі дзвюх краін стаіць шэраг важных задач. «Трэба правесці пасяджэнне міжурадавай камісіі. Гэта асноўны наш рабочы орган, які павінен напрацоўваць новы парадак для пашырэння супрацоўніцтва. З беларускага боку міжурадавую камісію ўзначальвае Леанід Заяц, і ён будзе за гэтую працу адказваць», — адзначыў прэм’ер-міністр.
Другая задача — актуалізаваць дарожную карту па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Узбекістанам на бліжэйшыя гады, насыціць яе новымі напрамкамі. «Гэта і прамысловая кааперацыя, і супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі, у гуманітарнай сферы. Прапаную напрацаваць і разгледзець на пасяджэнні камісіі праект такога дакумента», — адзначыў кіраўнік урада.
Раман Галоўчанка прыбыў у Бішкек для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў ШАС, Еўразійскага міжурадсавета і Савета кіраўнікоў урадаў СНД.
Звязда, 25 кастрычніка 2023
Звязда, 25 кастрычніка 2023