https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Маскве прайшла сустрэча кіраўніцтва ФНКА «Беларусы Расіі» з прадстаўнікамі Выдавецкага дома «Звязда»


Дзесяткі тысяч беларусаў жывуць і працуюць у сталіцы Расіі. І, канешне ж, ім цікавыя медыйныя, інфармацыйныя стасункі з радзімай.
Пра гэта і ішла размова на сустрэчы ў офісе ФНКА «Беларусы Расіі» у Маскве. Дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч і намеснік дырэктара — галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» Аляксей Чарота расказалі пра грамадска-палітычны часопіс «Беларусь», які «Звязда» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь выдае на трох мовах — беларускай, англійскай, кітайскай, газету «Голас Радзімы», іншыя беларускія перыядычныя выданні. Старшыня ФНКА «Беларусы Расіі» Сяргей Кандыбовіч перадаў праз выдаўцоў падзяку Міністэрству інфармацыі Беларусі за сістэмнае забеспячэнне суродзічаў бібліятэчкамі кніг, выдадзеных у Беларусі. 

На сустрэчы былі разгледжаны і пытанні сумеснага выдання кніг-білінгваў для беларускай дыяспары. Ішла размова і пра зборнік перакладаў беларускіх народных казак на мовы народаў свету. «Такое выданне паспрыяе, — зазначыў удзельнік сустрэчы, ураджэнец Давыд-Гарадка, намеснік старшыні ФНКА „Беларусы Расіі“ Герой Расійскай Федэрацыі Аляксандр Дарковіч, — наладжванню міжнацыянальных стасункаў, пашырыць сяброўства розных дыяспар, а таксама павялічыць уяўленні пра Беларусь, беларускую культуру ў свеце». 

Сяргей Шычко
Звязда, 27 верасня 2021
 
Дата публикации:27.09.2021
Тематика:Белорусские центры, В мире
Просмотров:167
 
Ключевые слова:
Белорусы России Диаспора
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме