Каманда Беларусі выйграла галоўны прыз, заняўшы першае месца сярод краін-удзельніц, абышоўшы 24 каманды з 18 дзяржаў свету.
У час фестывалю праходзілі чэмпіянаты па цырульніцкім майстэрстве, дэкаратыўнай касметыцы і неадызайне ногцяў. Беларускія майстры - 20 чалавек - выступілі ў намінацыях "Майстры" (спецыялісты са стажам), "Юніёры" (спецыялісты з вопытам работы не большым за 2 гады), а таксама "Навучэнцы" (студэнты дзяржаўных навучальных устаноў).
Гран-пры сярод навучэнцаў прысуджаны Веры Соц з Мінскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа. У намінацыі "Майстры" прыз "За волю да перамогі" ўручаны Кацярыне Ятковай. Усяго ж беларусы прывезлі "ўлоў" з 50 узнагарод рознай вартасці.
Фестываль праходзіць два разы ў год, садзейнічаючы папулярызацыі такіх прафесій, як стыліст, цырульнік, візажыст, касметолаг. Нягледзячы на штогадовыя феерычныя перамогі, незалежная каманда Беларусі па цырульніцкім майстэрстве прадоўжыць выступленні ў наступных "Неўскі берагах". "Мы выхоўваем чэмпіёнаў, таму нам цікавы ўдзел у гэтым фестывалі.
Мы змагаемся за тое, каб кожны вучань паказваў дастойны кваліфікаваны ўзровень. Кожны год у каманду прыходзяць новыя майстры, якія, часам пачынаючы з нуля, у выніку становяцца чэмпіёнамі", - адзначыла кіраўнік каманды.
Як удакладніла Настасся Яткова, пасля невялікага адпачынку беларускія майстры пачнуць падрыхтоўку да чэмпіянату свету па цырульніцкім майстэрстве, дэкаратыўнай касметыцы, мадэляванні і дызайне ногцяў, які пройдзе ў маі ў Франкфурце.
24 лютага 2014, Мінск
БЕЛТА