У ЗША на 102 годзе жыцьця памёр адзін са старэйшых прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў сьвеце Антон Шукелойць.
Н. Гарадзіенка: Антон Шукелойць быў эмігрантам-старажылам, поруч з паэтам Міхасём Кавылём (абодва разьмянялі 100 гадоў). Ён меў багатую біяграфію. Ад навучаньня ў Віленскім унівэрсытэце ў 1930-х быў удзельнікам беларускіх грамадзкіх арганізацый. У часе вайны Шукелойць быў дырэктарам Менскага гістарычнага музэю, пра што цікава згадваецца ў «Дзёньніку 1943–1947» Дзьмітрыя Сямёнава, ягонага супрацоўніка. Антон Шукелойць быў актыўным і на эміграцыі. Сябра Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня і колішні старшыня ягонага Нью-Ёрскага аддзелу, сябра Беларускага інстытуту навукі і мастацтва. Ён удзельнічаў у выданьні газэты «Беларус», быў радным БНР. Ягонае жыцьцё ёсьць прыкладам жыцьця адданага беларускай справе чалавека.
Антон Шукелойць будзе пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансуіку.
________________________________________________
Падчас 100-гадовага юбілею Шукелойць даў вялікае інтэрвію Свабодзе, у якім распавёў, як бачыў Беларусь, якая належала да Польшчы, далучаная да Савецкага Саюзу і акупаваная нацысцкімі войскамі.
Радыё Свабода, 8 студзеня 2017
Радыё Свабода, 8 студзеня 2017