https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Ташкенце НАН Беларусі прадставіць звыш за 60 інавацыйных распрацовак


25-26 лютага ва Узбекістане праходзіць Беларуска-ўзбекскі аграрны форум.
У рамках выставы Нацыянальная акадэмія навук Беларусі прэзентуе свае распрацоўкі і тэхналогііі, перспектыўныя для ўзбекскага сельскагаспадарчага рынку.

У прыватнасці, Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні дэманструе наведвальнікам і ўдзельнікам форуму цэлую серыю прадуктаў харчавання для розных груп насельніцтва. Сярод навінак – мармелад з гародніны. У лінейку ўвайшлі салодкая кукуруза, морква, саспелы гарбуз, сакавіты тамат і пікантная салера. У мармеладзе ўтрымліваюцца прэбіётыкі і адсутнічаюць штучныя фарбавальнікі.

Навукоўцы распрацавалі таксама сухія сняданкі і харчовыя канцэнтраты для прафілактычнага харчавання, узбагачаныя вітамінамі і харчовымі валокнамі: сярод іх кукурузныя палачкі з насеннем лёну, дзіцячыя прадукты з высокай харчовай і біялагічнай каштоўнасцю, узбагачаныя мінеральнымі рэчывамі і вітамінамі, з харчовымі валокнамі.

Інстытут мяса-малочнай прамысловасці прэзентуе сухія закваскі  для малочнай прамысловасці і хатняга выкарыстання, а таксама сухія сумесі для марожанага.

Інстытут глебазнаўства і аграхіміі —  асартымент комплексных мінеральных угнаенняў са збалансаванымі суадносінамі элементаў для сілкавання сельскагаспадарчых культур. Адметная асаблівасць комплексных угнаенняў у тым, што макра-, мікраэлементы і рэгулятары росту ўключаны ў адну гранулу.

Навукоўцамі распрацаваны таксама шэраг вадкіх комплексных форм мікраўгнаенняў на хелатнай аснове (медныя, марганцавыя, цынкавыя, кобальтавыя, борныя, малібдэнавыя). Акрамя мікраэлементаў вадкія комплексныя ўгнаенні ўтрымліваюць рэгулятары росту, што павышае іх эфектыўнасць і вылучае сярод аналагічных формаў мікраўгнаенняў.

Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводству і плодаагародніцтву прадстаўляе ў Ташкенце новыя гатункі бульбы, устойлівыя да комплексу захворванняў. Сярод іх такія гатункі, як “Маніфест”, “Уладар”, “Палац” і іншыя.

Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі прывёз на выставу вакцыны для прафілактыкі і лячэння вірусных і бактэрыяльных хвароб сельскагаспадарчых жывёл. Навукоўцы Цэнтра сістэм ідэнтыфікацыі і электронных дзелавых аперацый НАН Беларусі дэманструюць тэхналогіі лічбавай ідэнтыфікацыі і адсочвання жывёл і прадуктаў жывёльнага паходжання. У сістэме рэалізаваны функцыянальны комплекс, які забяспечвае нагляд за па прынцыпе "ад фермы да прылаўка" партый  вырабленай і адгружанай прадукцыі.

Надзея Нікалаева
Звязда, 25 лютага 2020
 
Дата публикации:25.02.2020
Тематика:Товары из Беларуси, В мире
Просмотров:277
 
Ключевые слова:
Узбекистан Ташкент Технологии Сельское хозяйство Выставка Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме