https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь і Куба абмеркавалі магчымасці пашырэння прамысловага супрацоўніцтва


Намеснік міністра прамысловасці Беларусі Аляксандр Яфімаў правёў перагаворы з дэлегацыяй Рэспублікі Куба па пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінпрама.
Бакі падвялі вынікі рэалізацыі раней дасягнутых дамоўленасцей, абмеркавалі магчымасці пашырэння сфер прамысловага дыялога. Аляксандр Яфімаў выказаў гатоўнасць Міністэрства прамысловасці да ўстанаўлення доўгатэрміновага супрацоўніцтва праз не толькі ажыццяўленне тавараабменных аперацый, але і шляхам рэалізацыі ўсяго патэнцыялу кааперацыйнага ўзаемадзеяння.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кубы ў Беларусі Сант’яга Перэс Бенітэс з задавальненнем адзначыў паступальны характар двухбаковых кантактаў. У гэтым годзе, у прыватнасці, адбылося першае пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве паміж міністэрствамі прамысловасці Беларусі і Кубы. Намеснік міністра прамысловасці Кубы Хасэ Гаспар Альварэс інфармаваў аб наведванні дэлегацыяй Кубы шэрага прадпрыемстваў сістэмы Мінпрама па пытаннях арганізацыі паставак тэхнікі.

Па выніках праведзеных перагавораў бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым пашырэнні практычнага супрацоўніцтва.

Звязда, 20 сакавіка 2024
 
Дата публикации:20.03.2024
Тематика:Товары из Беларуси, В мире
Просмотров:79
 
Ключевые слова:
Куба Сотрудничество Кооперация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме