https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нізкападлогавыя аўтобусы МАЗ папоўняць аўтапарк Смаленска


28 новых нізкападлогавых аўтобусаў МАЗ 203 папоўняць аўтобусны парк Смаленска, паведамляе прэс-служба беларускага прадпрыемства.
«Спадзяюся, што гэта стане выдатным падарункам смалянам да 1160-годдзя горада», — падкрэсліў часова выконваючы абавязкі губернатара Смаленскай вобласці Васіль Анохін на асабістай старонцы ў сацсетцы.

Новыя аўтобусы будуць аснашчаны дадатковым абсталяваннем — лічбавымі сэрвісамі, уключаючы безнаяўны разлік.

Мінскі аўтамабільны завод — адно з найбуйнейшых машынабудаўнічых прадпрыемстваў, якое спецыялізуецца на выпуску вялікагрузных аўтамабіляў, спецтэхнікі, аўтобусаў, тралейбусаў і прычапной тэхнікі. Прадукцыя адпавядае экалагічным стандартам Еўра-3, 4, 5 і 6. З канвеера завода сходзяць седлавыя цягачы, бартавыя аўтамабілі, шасі пад устаноўку рознага спецабсталявання — усяго больш за 500 мадэляў і 3 тыс. мадыфікацый.

Звязда, 13 жніўня 2023
 
Дата публикации:13.08.2023
Тематика:Товары из Беларуси, В мире
Просмотров:221
 
Ключевые слова:
Автобус Городской транспорт МАЗ Смаленск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме