https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аўтобусы МАЗ вярнуліся на маршруты Санкт-Пецярбурга


«Пасажыраўтатранс» Санкт-Пецярбурга аднавіў эксплуатацыю раней адкліканых аўтобусаў Мінскага аўтамабільнага завода, паведамляе прэс-служба «Пасажыраўтатранса».
У прэс-рэлізе гаворыцца, што спецыялісты МАЗа дапрацавалі дзеючыя сістэмы і механізмы аўтобусаў з мэтай выключэння выпадкаў узгаранняў. Па кожнай машыне вытворцам складзены акт, які гарантуе яе бяспеку і дае магчымасць допуску да эксплуатацыі.

У якасці дадатковай меры прадстаўнікамі завода вырабляецца штодзённы кантроль тэхнічнага стану транспартных сродкаў, якія працуюць на маршрутах.

Раней паведамлялася, што ў пачатку жніўня піцерскі «Пасажыраўтатранс» прыпыніў эксплуатацыю 137 беларускіх аўтобусаў. Транспартныя сродкі правяралі на рызыкі ўзгарання.

Звязда, 17 жніўня 2023
 
Дата публикации:17.08.2023
Тематика:Товары из Беларуси, В мире
Просмотров:232
 
Ключевые слова:
Санкт-Петербург Городской транспорт МАЗ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме