https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Саўмін зацвердзіў план нацыянальных выстаў Беларусі за мяжой на 2022 год


План нацыянальных выстаў Беларусі ў замежных дзяржавах на 2022 год зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 24 снежня 2021 года нумар 753, якая афіцыйна апублікавана 28-га снежня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з дакументам, нацыянальныя экспазіцыі будуць прадэманстраваны на міжнароднай выстаўцы-кірмашы Agrishow у Рыбейран-Прэту (Бразілія), на міжнародных выстаўках Vietnam Expo ў Ханоі (В`етнам), Kenya International Trade Exhibition ў Найробі (Кенія), Zimbabwe International Trade Fair ў Зімбабвэ, Import Goods Fair у Сеуле (Рэспубліка Карэя), Ulaanbaatar Partnership ва Улан-Батары (Манголія).

Акрамя таго, у наступным годзе беларускія экспазіцыі будуць прэзентаваны на міжнароднай выстаўцы інавацый HI-TECH у Санкт-Пецярбургу, на міжнароднай выстаўцы сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці Iran agrofood у Тэгеране (Іран), на міжнароднай шматгаліновай выстаўцы MUSIAD EXPO ў Стамбуле (Турцыя), на пятай Кітайскай міжнароднай выстаўцы імпарту ў Шанхаі.

Беларусь у 2022 годзе будзе прадстаўлена і на такіх форумах, як міжнародная выстаўка індустрыі гасціннасці Hospitality Qatar у Досе (Катар), міжнародная гандлёвая выстаўка India International Trade Fair у Нью-Дэлі (Індыя), а таксама Сусветная выстаўка "ЭКСПА-2020" у Дубаі (ААЭ).

28 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.12.2021
Тематика:Товары из Беларуси, В мире
Просмотров:281
 
Ключевые слова:
Выставка Презентация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме