https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Беларусь прадстаўлена на найбуйнейшым міжнародным сельгаскірмашы "Зялёны тыдзень" у Берліне


16—25 студзеня ў Берліне з удзелам дэлегацыі Беларусі праходзіць 80-ы міжнародны сельскагаспадарчы кірмаш "Зялёны тыдзень" — найбуйнейшы сусветны форум у галіне сельскай гаспадаркі і харчавання.
Сваю прадукцыю і паслугі прадстаўляюць 1.689 экспанентаў, у ліку якіх 671 з 69 краін, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС. 

Беларусь прадстаўлена на "Зялёным тыдні" калектыўнай экспазіцыяй перапрацоўчых прадпрыемстваў: канцэрн "Белдзяржхарчпрам" (ААТ "Кандытарская фабрыка "Слодыч", ААТ "Чырвоны мазыранін", ААТ "Лідахарчканцэнтраты", ААТ "Чырвоны харчавік", ААТ "Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод", ААТ "Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод", ААТ "Мінскі завод пеністых він", ААТ "Мінск Крышталь", ААТ "Гомельскі лікёра-гарэлачны завод "Радамір", ААТ "Віцебскі лікёра-гарэлачны завод "Прыдзвінне" і інш.), БелГПП, Белкаапсаюз, ААТ "Кріныца", СП ААТ "Спартак", СААТ "Камунарка", ААТ "Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод "Белалка", ААТ "Булачна-кандытарская кампанія "Дамачай", ААТ "Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод", СП "Санта Брэмар".

У межах мерапрыемства падпісаны пратакол аб стажыроўках у ФРГ маладых спецыялістаў аграрнага сектара з Беларусі паміж Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і Федэральным міністэрствам харчавання і сельскай гаспадаркі ФРГ.

17 студзеня беларуская дэлегацыя на чале з першым намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанідам Марынічам удзельнічала ў саміце міністраў сельскай гаспадаркі на тэму "Вялікі попыт на харчаванне, сыравіну і энергію: шансы для сельскай гаспадаркі, выклік для харчовай бяспекі?".

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 19 студзеня 2015
 
Дата публикации:19.01.2015
Тематика:Товары из Беларуси, В мире
Просмотров:854
 
Ключевые слова:
Выставка Германия Сельское хозяйство Пищевая промышленность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме