https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пашырэнне Еўразійскага эканамічнага саюза з`яўляецца рэальнай перспектывай


Аб гэтым заявіла 4 чэрвеня на брыфінгу памочнік старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна.
Ія Малкіна адзначыла, што на палях Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму, які праходзіць у паўночнай расійскай сталіцы, пытанне аб магчымасці пашырэння ЕАЭС задавалася ў адрас дэлегацыі ЕЭК неаднаразова. "Напэўна, гэта звязана з тым, што ўсё больш краін выказваюць інтарэс да тых перспектыў і да тых магчымасцей, якія можа даць удзел у еўразійскай інтэграцыі", - лічыць яна.

Памочнік старшыні Калегіі ЕЭК нагадала, што ў 2020 годзе наглядальнікамі ў ЕАЭС сталі Узбекістан і Куба, а Малдова зрабіла гэта раней. "Безумоўна, той інтарэс, які выказваюць урады гэтых дзяржаў да тых інструментаў, якія даюць магчымасць сумесна пераадольваць нейкія эканамічныя крызісы, сведчыць аб тым, што пашырэнне саюза - гэта не проста нейкі міф, а гэта сапраўды рэальная перспектыва", - заявіла Ія Малкіна.

Яна ўдакладніла, што для ўступлення ў ЕАЭС у першую чаргу неабходна волевыяўленне той дзяржавы, якая хоча далучыцца да саюза. "Таму мы, безумоўна, чакаем сігналаў ад тых краін, якія зацікаўлены ў сумесных інтэграцыйных эканамічных праектах. Усе рашэнні аб далучэнні прымаюцца ў саюзе з улікам шырокага публічнага абмеркавання", - дадала Ія Малкіна.

Цяпер у ЕАЭС уваходзяць Беларусь, Расія, Казахстан, Кыргызстан і Арменія.

4 чэрвеня 2021, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:04.06.2021
Тематика:ЕАЭС, В мире
Просмотров:367
 
Ключевые слова:
Интеграция ЕЭК
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме