https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Нобелеўская прэмія па літаратуры прысуджана Вользе Такарчук і Петэру Хандку


Нобелеўская прэмія па літаратуры за 2018 і 2019 гады прысуджана Вользе Такарчук і Петэру Хандку, паведамляецца на афіцыйным сайце прэміі.
Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2018 год стала 57-гадовая польская пісьменніца Вольга Такарчук, гаворыцца ў прэс-рэлізе на сайце прэміі.
2024_big
Нобелеўская прэмія па літаратуры за 2019 год прысуджана 76-гадоваму аўстрыйскаму пісьменніку Пітэру Хандку "за ўплывовую работу, у якой з лінгвістычнай вынаходлівасцю ён даследаваў перыферыю і спецыфіку чалавечага вопыту".

Вольга Такарчук - польская пісьменніца і паэтэса, адна з найбольш прыкметных постацей сучаснай польскай літаратуры, лаўрэат Букераўскай прэміі. Петэр Хандке - аўстрыйскі пісьменнік і драматург.

У 2018 годзе Нобелеўская прэмія па літаратуры не прысуджалася. Яе ўладальнікам у 2017 годзе стаў брытанскі пісьменнік японскага паходжання Кадзуа Ісігура. З 1901 года былі ўручаны 110 Нобелеўскіх прэмій па літаратуры.

На сённяшні дзень гэтай прэміі ўдастоены 14 жанчын. Самым маладым лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры стаў 41-гадовы Рэдзьярд Кіплінг (1907 год), які атрымаў сусветную вядомасць дзякуючы сваёй "Кнізе джунгляў". Найстарэйшым лаўрэатам з`яўляецца Дорыс Лесінг (2007 год), якую ўзнагародзілі ва ўзросце 88 гадоў. Ніводны з лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па літаратуры не ўзнагароджваўся двойчы.

Нобелеўскі тыдзень пачаўся 7 кастрычніка з абвяшчэння імёнаў лаўрэатаў у галіне фізіялогіі і медыцыны. 8 кастрычніка былі названы ўладальнікі прэміі па фізіцы, 9 кастрычніка - лаўрэаты ў галіне хіміі, 11 кастрычніка назавуць уладальніка Нобелеўскай прэміі міру. Лаўрэата Нобелеўскай прэміі па эканоміцы назавуць 14 кастрычніка.

10 кастрычніка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.10.2019
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:15
 
Ключевые слова:
Нобелевская премия Литература
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме